viasna on patreon

Малодшы сын былога премьер-міністра Міхаіла Чыгіра на волі, але справа працягваецца (паводле Радыё Рацыя)

2004 2004-04-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тры гады правёў за кратамі Аляксандар Чыгір, сын былога прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Чыгіра. Яму інкрымінавалі крадзеж аўтамабіляў, разборку іх на запчасткі, спэкуляцыю. Вырак – 7 гадоў пазбаўленьня волі. Тры зь іх маладзён правёў у зьняволеньні, пасьля чаго яго выпусьцілі. Але завялі новую справу. Бацькі Аляксандра лічаць справу надуманай і зьбіраюцца дабіцца справядлівага рашэньня.
Справу Аляксандра Чыгіра з самага пачатку называлі палітычнай. На думку экспэртаў, яна была скіраваная на Міхаіла Чыгіра, які ў 1996-м годзе пакінуў пасаду кіраўніка беларускага ўраду зь нязгоды з палітыкаю Аляксандра Лукашэнкі. Чыгір-старэйшы правёў за кратамі 8 месяцаў. Чыгір-молодшы – тры гады. Малодшаму інкрымінавалі крадзеж і гандаль замежнымі аўтамабілямі, запчасткамі. Суд нават ня ўзяў да ўвагі той факт, што гараж Чыгіра-малодшага ня мог умясьціць гэтак званыя “скрадзеныя” мікра-аўтобусы фірмы “Форд”. Цяпер Аляксандар Чыгір знаходзіцца на волі, у сваёй сям’і. Аднак, улады зноў завялі на яго крымінальную справу, па тым жа зьвінавачаньні. Маці Аляксандра Юлія Чыгір (яна ж абаронца свайго сына ў судзе) кажа, што будзе абскарджваць дзеяньні судовых органаў у самых рознах інстанцыях.
Ю. Ч.: - Зноў жа буду зьвяртацца да таго ж прэзыдэнта, зноў буду пісаць у КДБ з просьбаю ўбудзіць крымінальную справу па 128-м артыкуле “Пазбаўленьне волі па палітычных матывах”. Калі мне кажуць, што няма палітычных матываў, то няхай абгрунтуюць, чаму? Няхай прыцягнуць да адказнасьці тых міліцыянтаў, сьледчых, судзьдзяў, якія прымаюць такія рашэньні. А калі на ўзроўні дзяржавы гэтага ня бачаць і ня хочуць бачыць, дык што гэта, калі не палітычная справа? Цяпер няхай адуказваюць так, як павінныя адказваць у жыцьці. Гэта таксама злачынства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства