Упраўленьне юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму вынесла пісьмовае папярэджаньне маладзеваму грамадзкаму аб’яднаньню “Верас”

2004 2004-04-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такое рашэньне прынята па выніках праверкі недзяржаўнай арганiзацыi, якая працягвалася больш за 3 месяцы.

Асноўныя прэтэнзіі чыноўнікаў такія: паводле статуту “Верас” ня меў права ладзіць круглы стол па міжнацыянальных адносінах у рэгіёне і ня можа займацца валянтэрскай дзейнасьцю.

Згаданае мерапрыемства адбылося ў Віцебску 3 сьнежня 2003 года ў межах праекта “Роўнасьць. Талерантнасьць. Павага”. У iм удзельнiчалi прадстаўнікі нацыянальных мяньшыняў, актывісты мясцовых недзяржаўных арганізацый i журналісты. Падчас круглага стала аналiзавалiся міжнацыянальныя стасункi ў Віцебску, выказвалiся прапановы па паляпшэньнi становiшча ў гэтай сфэры. Мерапрыемства атрымала розгалас у сродках масавай iнфармацыi.

Пасьля круглага стала кіраўніцтва МГА “Верас” выклікалі ў гарвыканкам па тлумачэньні. Чыноўніца аддзела інфармацыі Iрына Пучкова выказала незадаволенасьць тым, што падчас дыскусii прагучалi некаторыя нэгатыўныя выказваньні адносна сытуацыі з нацмяньшынямі на Віцебшчыне. Спн. Пучкова раздражнёна адрэагавала на выказваньні пэдагога з Польшчы, які выкладае ў віцебскiм Польскiм доме iмя Яна-Паўла II і добра ведае стан польскай мяньшыні ў рэгіёне.

Яшчэ адным фактам, які разглядаецца ўпраўленьнем юстыцыі як парушэньне закону, зьяўляецца стварэньне на базе грамадзкай арганiзацыi мясцовага валянтэрскага цэнтру (МВЦ), якi зьяўляецца структурным падраздзяленьнем “Вераса”. У межах МВЦ маладыя людзі займаюцца дабрачыннай сацыяльнай дзейнасьцю. “Нам не зразумела, чаму ўпраўленьне юстыцыі прапануе МГА “Верас” зачыніць гэты цэнтар”, – кажа старшыня арганiзацыi Яраслаў Манцэвiч.

“Верас” мае намер абскардзіць папярэджаньне ў судовым парадку.
Прэс-служба Асамблеі НДА

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international