viasna on patreon

У Стразбургу на чарговай сэсіі Парлямэнцкай Асамлеі Рады Эўропы створаная адмысловая камісія па расьсьледаваньні справаў зьніклых у Беларусі.

2002 2002-09-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як і меркавалася, старшынём камісіі абраны вядомы расейскі праваабаронца, дэпутат Дзярждумы Расеі Сяргей Кавалёў. Беларускую апазыцыйную дэлегацыю прыняў Генэральны сакратар Рады Эўропы Вальтэр Швімэр. Прадстаўнікоў афіцыйнай беларускай дэлегацыі, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Стразбургу пакуль не заўважана.
З ініцыятывы Юрыдычнага камітэту Рады Эўропы ўрэшце рэшт была створаная адмысловая камісія па расьсьледаваньні справаў зьніклых беларускіх палітыкаў. У склад камісіі ўвайшлі 10 парлямэнтароў зь Нямеччыны, Італіі, Вялікабрытаніі, Бэльгіі, Гішпаніі, Кіпру, Турцыі, Украіны, Літвы, Латвіі, Расеі. Старшынём абраны расеец Сяргей Кавалёў, ягоным намесьнікам - брытанец Мак-Намара. У аўторак адбылося першае паседжаньне камісіі, абмеркаваныя арганізацыйныя пытаньні. Мандат і паўнамоцтвы будуць выпрацаваныя цягам бліжэйшых дзён.
Старшыня камісіі Сяргей Кавалёў рэальна ацэньвае сытуацыю. Таму ня ўпэўнены, што камісія знойдзе арганізатараў, замоўцаў альбо выканаўцаў. Але спадар Кавалёў спадзяецца, што камісія здолее атрымаць дакладныя дакумэнтальныя зьвесткі пра тое, як афіцыйныя ўлады рэагуюць на гэтыя справы, як яны праводзяць уласныя расьсьледаваньні, наколькі энэргічна вядуцца пошукі зьніклых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства