viasna on patreon

Беларускае телебачаньне "абразіла польскі народ і ўлады"

2004 2004-04-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2-га красавіка амбасада Рэспублікі Польшча ў Беларусі выступіла з заявай з нагоды выхаду ў эфір Першага нацыянальнага тэлеканала праграмы "Права чалавека - вгляд в мир". "Беларускае дзяржаўнае тэлебачанне вуснамі вядомага прапагандыста Яўгена Новікава... абразіла польскі народ і ўлады, калі назвала Рэспубліку Польшча, бліжэйшую суседку Беларусі, "марыянетачнай дяржавай", - гаворыцца ў заяве.
У заяве падкрэсліваецца, што тэлепраграма выйшла "ў той самы дзень, калі прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прыняў Амбасадара Рэспублікі Польшча ў Беларусі, пра што ўсё тое ж дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла як пра галоўную палітычную падзею дня". Амбасада Рэспублікі Польшча нагадвае, што "Польшча з'яўляецца краінай, у якой улады выбіраюцца абсалютна дэмакратычным шляхам, з'яўляецца здаўна паўнапраўным сябрам Рады Еўропы, краінай, у якой жыхары нават самага невялікага пасёлка і вёскі маюць напасрэдны і выключны ўплыў на тое, хто засядае ў іх мясцовых органах улады і якія прымае рашэнні ад іх імя, нарэшце - краінай, якая ажыццяўляе суверэнную знешнюю палітыку". На думку заяўнікаў, згадванне Польшчы як "марыянетачнай дзяржавы" "з'яўляецца сапраўдным паклёпам".

"Марыянетачным з'яўляецца, безумоўна, сам журналіст, які выконвае, праўдападобна, палітычны заказ колаў, зацікаўленых у пагаршэнні польска-беларускага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў заяве. "У святле гэтых падзей спадара Новікава ўспрымаем не толькі як падбухторшчыка варожых адносін да палякаў, але і як правакатара, чые дзеянні скіраваны непасрэдна супраць палітыкі беларускіх уладаў, якія імкнуцца палепшыць клімат нашых двухбаковых адносін". Амбасада Польшчы выказвае надею, што "падобнага тыпу скандальныя выказванні ў далейшым не будуць мець месца на экранах Беларускага дяржаўнага тэлебачання", -- паведамляе прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства