Польскае аддзяленьне “Amnesty International” выступае ў падтрымку беларускіх праваабаронцаў, а нямецкае патрабуе ад свайго ўраду і ўрадаў іншых краінаў адпаведнай рэакцыі на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

2004 2004-03-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Польскае аддзяленьне аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі “Amnesty International” распачала акцыю ў падтрымку абаронцаў правоў чалавека ў Беларусі. Арганізацыя заклікае палякаў пісаць лісты ў міністэрства юстыцыі Беларусі з патрабаваньнем гарантаваць беларускім праваабаронцам выкананьне права на свабоду аб’яднаньняў.
29 сакавіка “Amnesty International” распаўсюдзіла адмысловую справаздачу, у якой адзначаецца, што абаронцы правоў чалавека ў Беларусі ўвесь час мусяць змагацца зь перашкодамі, якія паўстаюць з боку дзяржавы – іх перасьледуюць і запалохваюць.

“Цягам апошніх некалькіх месяцаў, на падставе сумнеўных заканадаўчых актаў, якія, як гэта агульнапрызнана, маюць абмежавальны характар, была забароненая дзейнасьць надзвычай вялікай колькасьці недзяржаўных арганізацыяў, што займаюцца праваабарончай дзейнасьцю. У такой сытуацыі, “Amnesty International” непакоіць лёс людзей, якія працягваюць працаваць у галіне абароны правоў чалавека, бо кожны зь іх асабіста можа стаць аб’ектам перасьледу”, – гаворыцца ў справаздачы “Amnesty International”.

Адначасова прадстаўнікі “Amnesty International” у Нямеччыне запатрабавалі ад ураду Герхард Шрэдэра і урадаў іншых краінаў адпаведнай рэакцыі на сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Сваю заяву нямецкія праваабаронцы распаўсюдзілі па каналах мясцовых СМІ..
У заяве прыводзяцца шматлікія прыклады таго, як у Беларусі масіўна абмяжоўваюцца свабода слова і сходаў, як забараняюцца і зачыняюцца мясцовыя праваабарончыя арганізацыі, як перасьледуюцца апазыцянэры, журналісты, прафсаюзныя актывісты, як робіцца беспрэцэдэнтны ціск на незалежныя СМІ.

“Amnesty International” у Нямеччыне патрабуе ад нямецкага кіраўніцтва дый таксама ад міжнароднай супольнасьці актыўнага ўмяшальніцтва ў сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, кантролю за зьменамі ў палітыцы афіцыйнага Менску. Паводле галоўнага экспэрта нямецкай філіі “Amnesty International” па Беларусі Хайке Прэстын, ўсе гэтыя патрабаваньні перададзеныя на разгляд удзельнікаў цяперашняй штогадовай сэсіі Камісіі ААН па правах чалавека у Жэнэве. (Па інфармацыі Радыё Свабода)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international