Супрацоўнікі амерыканскай амбасады наведалі Маркевіча і Мажэйку

2002 2002-09-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Справа ПАГОНІ будзе ў чарговы раз уключана ў штогадовую справаздачу дзярждэпартамента ЗША па парушэннях правоў чалавека, аб гэтым Міколе Маркевічу і Паўлу Мажэйку паведамілі сакратары амерыканскай амбасады, якія наведалі 25 верасьня Асіповіцкую і Жлобінскую “хіміі”.

Першы сакратар амбасады Тэд Контэк і трэці сакратар Ян Тэрнэр наведалі Асіповіцкую і Жлобінскую папраўчыя установы адкрытага тыпу (ПУАТ), каб паглядзець на ўмовы, у якіх утрымліваюцца Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка і псіхалагічны стан зняволеных журналістаў. Дыпламаты запэўнілі журналістаў, што амбасада будзе адсочваць інфармацыю па пераследу ПАГОНІ і прыкладаць усе намаганні, каб падобныя справы былі немагчымыя.

Адміністрацыя Жлобінскай ПУАТ дазволіла дыпламатам паглядзець на пакоі. Перад візітам амерыканцаў міліцыянты Жлобінскай “хіміі” падфарбавалі ўваход ва ўстанову. Пасля на службовай машыне забралі Паўла з піларамы за дзве гадзіны да заканчэння працы. Супрацоўнікі мясцовага Каміэту дзяржаўнай бяспекі праверылі ўсе пакоі “хіміі”.

Увесь час за машынай супрацоўнікаў амбасады следавала іншая машына, з якой дыпламатаў здымалі на відэакамеру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international