24 сакавіка ў Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 9 чалавек -- навучэнцаў і выпускнікоў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю і бацьку з аднаго з ліцэістаў.

2004 2004-03-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 сакавіка каля 60 ліцэістаў сталі ўздоўж праспекту Францішка Скарыны насупраць унівэрсаму “Цэнтральны”, сьпяваючы “Гаўдэамус” і трымаючы ў руках плакаты. Завершылася акцыя мастацкім пэрформансам у парку імя Горкага. Падчас акцыі да ліцэістаў падышлі міліцыянты і пачалі забіраць плакаты. Потым яна затрымалі бацьку ліцэіста Яўгена Грыневіча Юр’я, які стаяў побач зь дзецьмі і рабіў фатаздымкі. Міліцыянты адвялі Юр’я Грыневіча ў гарадзкі аддзел міліцыі, што на вуліцы Леніна, паведамляе Радыё Свабода.

Падчас акцыі ліцэістаў здымалі на відэакамэру людзі ў цывільным. Калі па завяршэньні пэрформансу большасьць ліцэістаў пакінулі парк імя Горкага, міліцыянты затрымалі пяцёх навучэнак ліцэю — Адэлю Дубавец, Юлю Бандарэнку, Вольгу Кавалёву, Марылю Васючэнку, Тацяну Абрамчук, а таксама трох дзяўчынак, якія назіралі за пэрформансам у парку. Пазьней усіх затрыманых выпусьцілі, пратрымаўшы пэўны час у апорным пункце міліцыі Партызанскага раёну.

Пра мэту акцыі да Дня Волі распавёў для Радыё Свабода старшыня вучнёўскага самакіраваньня Франак Вячорка: -- Агульная назва нашай сёньняшняй акцыі — “Перазімавалі”. Гэта значыць, што ліцэй жыве. Мы нагадаем пра тое, што ліцэй закрыты, што 110 чалавек пакуль што знаходзяцца бязь месца вучобы. Нагадаем, шо ёсьць яшчэ моладзь, якой неабыякавы лёс Беларусі, і тое, што ліцэй будзе заўсёды сьвяткаваць Дзень Волі, ліцэй будзе заўсёды на вуліцы змагацца за свае правы. Лёзунгі акцыі вельмі простыя і наіўныя: “Ліцэй хоча жыць. Не давайце яму загінуць”, “Ліцэй заўсёды існуе”, “Ліцэй у нашых сэрцах”.

Паводле Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international