Старшыню Слонімскай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Івана Бедку абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу і выкарыстаньні незарэгістраванай сімволікі

2004 2004-03-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На старшыню Слонімскай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Івана Бедку міліцыянты склалі два пратаколы — за правядзеньне несанкцыянаванага мітынгу і за выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі. Яму паведамілі, што пратаколы перададуць у суд.

Мітынг, арганізаваны БНФ, адбыўся ў Слоніме 21 сакавіка. Ён быў прысьвечаны 86-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатары мелі на руках афіцыйны дазвол раённых уладаў. Аднак улады раптам перадумалі і запатрабавалі ад старшыні мясцовага БНФ Івана Бедкі напісаць новую заяву, адказу на якую ён не дачакаўся. Такім чынам, адмены дазволу не было, таму мітынг і быў праведзены. Іншай паперы не было, якая б адмяніла папярэдні дазваол.

Удзельнікі мітынгу прынялі рэзалюцыю, у якой выказаліся супраць аб’яднаньня Беларусі з Расеяй і супраць падвышэньня коштаў на камунальныя паслугі. Яны таксама запатрабавалі адкрыць у Слоніме беларускамоўную школу.
Паводле інфармацыі Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international