Сустрэчы ў Празе прадэманстравалі выраслую ў апошні час цікавасьць з боку еўрапейскіх краінаў да праблемаў разьвіцьця дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

2004 2004-03-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 сакавіка ў чэшскім парламенце адбылася сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі са старшынёй чэшскага параламенту Любамірам Заоралекам. Абмяркоўвалася бягучая грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі і тыя крокі, якія магла бы зрабіць Чэхія для падтрымкі дэмакратыяі ў Беларусі ў бліжэйшы час пасьля ўваходжаньня яе ў Еўрапейскі Зьвяз. Асобна вялася гаворка аб сітуацыі, зьвязанай з парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі і магчымымі захадамі чэшскага парламенту, у сувязі з гэтым на міжнароднай арэне. З беларускага боку ў сустрэчы бралі ўдзел намесьнікі старшыні Партыі БНФ А.Янукевіч і А. Міхалевіч, Старшыня Рады БНР І. Сурвілла і старшыя Правабрончага цэнтру “Вясна” А. Бяляцкі.

20 сакавіка ў будынку чэшскага Сенату адбылася міжнародная канферэнцыя пад назвай “Беларусь – наш новы сусед” з удзелам беларускіх палітычных і грамадскіх лідэраў. Прывітаў удезльнікаў канферэнцыі Прэзідэнт чэшскага сенату П.Пітграт. Адчынялі
канферэнцыю экс-прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел, віцэ-прзідэнт Сенату Ян Румл і Старшыня рады БНР Івонка Сурвілла. Удзельнікі канферэнцыі гаварылі пра масавыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, прыводзіліся прыклады закрыцьця незалежных газетаў і няўрадавых арганізацыяў, абмяркоўваліся магчымыя шляхі дапамогі беларускім дэмакратычным сілам Беларусі з боку Еўрапейскага зьвязу. У канферэнцыі бралі ўдзел шматлікія чэшскія палітыкі, грамадскія дзеячы, а таксама ўдзельнікі з Польшчы, Літвы, Славакіі, Фінляндыі, Швецыі, Германіі. Прадстаўнічы склад удзельнікаў канферэнцыі паказвае выраслую ў апошні час цікавасьць з боку еўрапейскіх краінаў да праблемаў разьвіцьця дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international