Допыт лідэра АГП Анатоля Лябедзькі па крымінальнай справе аб паклёпе на прэзідэнта адкладзены на 26 сакавіка

2004 2004-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прызначаны на 23 сакавіка першы допыт Анатоля Лябедзькі не адбыўся і быў адкладзены з тае прычыны, што на ім ня здолеў прысутнічаць адвакат Павал Сапелка. Анатоль Лябедзька сказаў карэспандэнту Радыё Свабода, што дасканалае выкананьне юрыдычнай працэдуры сьледзтва паказвае на падвышаную ўвагу, якую гэтай справе надае пракуратура. Прычынай таму сталася пільная ўвага з боку незалежных сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку расейскіх. Так, у суботняй праграме “Зеркало” было паўторанае інтэрвію, на падставе якога распачатая крымінальная справа, а таксама прагучала тэлефонная размова-камэнтар спадара Лябедзькі. Па словах Анатоля ЛябедзькІ, альбо сьледчы ня хоча браць на сябе нейкай дадатковай адказнасьці, альбо хоча прадэманстваваць, што ён адданы ня толькі дзейнаму заканадаўству, але й працэдуры.

Гэткім чынам, першы допыт Анатоля Лябедзькі мусіць адбыцца ў пятніцу, 26 сакавіка. Па-ранейшаму захоўваецца пагроза арышту ў хадзе сьледзтва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international