Міжнародная Хельсінкская федэрацыя па правах чалавека і Беларускі Хельсінкскі камітэт выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі ўлады зьняць абвінавачаньні ў нявыплаце падаткаў са старшыні і бугалтара Беларускага Хельсінкскага камітэту і спыніць “дзяржаўную кампанію супраць праваабаронцаў”.

2004 2004-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Мы заклікаем улады зьняць абвінавачаньні і спыніць дзяржаўную кампанію супраць праваабаронцаў, якая, па сутнасьці, парушае міжнародны закон пра правы чалавека”, -- заявіў Аарон Роудс, выканаўчы дырэктар МХФ.

МХФ і БХК непасрэдна зьвязваюць крымінальную справу супраць БХК з ягонай дзейнасьцю. Яна ўключае ў сябе агульнае назіраньне за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, маніторынг выбараў, аказаньне прававой дапамогі родным вядомых дзеячаў грамадзянскай супольнасьці, якія зьніклі некаторы час таму (Захаранка, Ганчар, Красоўскі і Завадзкі), а таксама прававую абарону журналістаў, якія былі абвінавачаныя ў паклёпе на прэзідэнта Беларусі. БХ таксама падрыхтаваў сьпецыяльны даклад да 60-й сесіі Камісіі ААН па правах чалавека.

Міжнародная Хельсінкская Федэрацыя выказала салідарнасьць з БХК у закліку да беларускіх уладаў сьледаваць каштоўнасьцям і стандартам АБСЕ і спыненьні практыкі падаўленьня грамадзянскай супольнасьці і перасьледу праваабаронцаў. (Хартыя-97)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international