Падпіска і дастаўка СМІ - толькі з ліцэнзіяй

2004 2004-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 1-га траўня г.г. падпіска і дастаўка друкаваных СМІ рэдакцыямі, якія хочуць самі афармляць падпіску на сваё выданне і не маюць адпаведнай ліцэнзіі, будуць лічыцца незаконнымі. Каб паспець атрымаць такую ліцэнзію, трэба падаць у Міністэрства сувязі пакет дакументаў да 1-га красавіка, -- паведамляе прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
Закон "Аб паштовай сувязі", які пачаў дзейнічаць у 2004 г., далучыў прыём падпіскі і дастаўку друкаваных СМІ да "паслуг паштовай сувязі" (арт. 11). А ў адпаведнасці з Палажэннем аб ліцэнзаванні дзейнасці ў галіне сувязі, зацверджаным Саветам міністраў у кастрычніку 2003 г., паслугі паштовай сувязі з'яўляюцца ліцэнзаваным відам дзейнасці.
На пачатку лютага ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" звярнулася ў Міністэрства сувязі з афіцыйным запытам пра тое, ці трэба атрымліваць ліцэнзію юрыдычным асобам, якія з усіх відаў паслуг паштовай сувязі займаюцца толькі прыёмам падпіскі і дастаўкай СМІ, а таксама ці абавязана атрымліваць ліцэнзію рэдакцыя СМІ, якая займаецца падпіскай і дастаўкай толькі свайго выдання.
22 сакавіка БАЖ атрымаў адказ намесніка міністра У. Цеслюка, у якім ён спасылаецца на закон "Аб паштовай сувязі" і Палажэнне аб ліцэнзаванні дзейнасці ў галіне сувязі і пацвярджае, што для правядзення падпіскі на перыядычныя выданні і іх дастаўкі патрэбна ліцэнзія. "Дзейнае заканадаўства не прадугледжвае нейкіх выключэнняў, калі падпіска і дастаўка ажыццяўляецца непасрэдна рэдакцыяй", - гаворыцца ў лісце.
Пералік дакументаў, якія неабходна прадставіць у Міністэрства сувязі для атрымання ліцэнзіі, можна знайсці ў Палажэнні аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджаным Дэкрэтам прэзідэнта №17 14.07.2003.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international