Працягваецца прымусовая падпіска на дзяржаўную прэсу

2004 2004-03-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміла, што на мінулым тыдні прыватныя прадпрымальнікі Глыбоччыны - уладальнікі гандлёвых прадпрыемстваў, камерцыйных фірмаў і г.д. - атрымалі з Глыбоцкага райвыканкама ліст, у якім прадпісвалася да 19-га сакавіка аформіць ведамасную і індывідуальную падпіску на дзяржаўныя выданні. Кожнае прадпрыемства павінна падпісацца як мінімум на 3 выданні, а кожны "член калектыву" - на адну рэспубліканскую і адну мясцовую газету. У сваім лісце райвыканкам спасылаецца на даручэнні кіраўніка дзяржавы, якія той даў на семінары для рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады "Аб стане ідэалагічнай працы і захадах па яе ўдасканаленні" 27-28 сакавіка 2003 г.
У спісе прапанаваных для падпіскі выданняў - "Советская Белоруссия", "Народная газета", "Рэспубліка", "Звязда", "Народное слово", "Витьбичи", "Віцебскі рабочы", "Веснік Глыбоччыны" і іншыя. Ведамасную падпіску належыць аформіць на другі квартал "з наступным працягам на 3 і 4 квартал 2004 года", выслаўшы на глыбоцкую пошту запоўненыя належным чынам дакументы. Індывідуальную падпіску прапануецца аформіць "праз грамадскага распаўсюдніка друку, выбранага з сябраў калектыву" альбо "праз работніка паштовай сувязі", якога належыць выклікаць на прадпрыемства, а таксама "забяспечыць дапамогу ў правядзенні арганізаванай падпіскі".

Пра замоўленую падпіску да 30-га сакавіка прадпрыемствы маюць прадаставіць пісьмовую справаздачу ў аддзел інфармацыі Глыбоцкага райвыканкама.
Ліст, датаваны 15-м сакавіка, падпісалі намеснік старшыні райвыканкама В.І.Сямчонак і намеснік начальніка Глыбоцкага раённага вузла паштовай сувязі С.Г. Хрол. Мяркуючы па спісе ўстановаў, якім загадана аформіць падпіску, гэткія ж пасланні атрымалі і ўсе дзяржаўныя прадпрыемствы: "кожны цэх, вытворчы ўчастак, ферма, аддзяленне, пункт, дзіцячы сад, школа, клас, лякарня, амбулаторыя, крама і.г.д.".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international