Арыштаваная маёмасьць слонімскага грамадзкага аб’яднаньня “Воля да разьвіцьця”

2004 2004-03-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 2003 годзе аб’яднаньне працавала па праграме TACIS і нібыта нявыплаціла падаткі.

У сьнежні 2003 году Слонімскай падатковай інспэкцыяй была праведзеная пазаплянавая праверка мэтавага выкарыстаньня фінансавых сродкаў грамадзкім аб’яднаньнем “Воля да разьвіцця”. Нямэтавага выкарыстаньня сродкаў не было выяўлена.

З 12 па 16 сакавіка адбылася пазаплянавая комплексная праверка дзейнасьці арганізацыі. Падаткавая інспэкцыя выявіла нібыта нявыплату арганізацыяй падаткаў. 16 сакавіка на гэтай падставе была арыштаваная маёмасьць арганізацыі. І ў той жа дзень па Першым нацыянальным канале паказалі сюжэт пра злоснае парушэньне падаткавага заканадаўства старшынём арганізацыі Міхасём Варанцом і нямэтавае выкарыстаньне арганізацыйных грошаў.

“Першы нацыянальны канал - самае дзіўнае ва ўсёй гэтай сытуацыі. У 12 гадзінаў 16 сакавіка я атрымаў “Акт” па выніках праверкі і выйшаў з будынку падатковай інспэкцыі. У 12.25 мне на мабільны патэлефанаваў мужчына і сказаў: “Міхаіл Варанец? Гэта Беларускае тэлебачаньне. У Вас праблемы?”. “У нас няма праблемаў” – адказаў я. “Нам вядома, што на вас наклалі санкцыі. Давайце сустрэнемся” – сказаў мужчына. Я паўтарыў: “Праблем няма. Гэта несастыкоўкі недзе ў міністэрствах” і адключыў мабільнік. Я падумаў, што гэта “жарты” мясцовых органаў КДБ. Мне і ў галаву не магло прыйсьці, што беларускае тэлебачаньне праз 25 хвілінаў ня толькі будзе ведаць пра гэта, але і пасьпее прыехаць у Слонім.

У 17.00 гэтага ж дня сп. Варанцу патэлефанавала старшыня Слонімскай падатковай інспэкцыі Алена Міско, папрасіла прабачэньня і сказала, што тэхніку трэба тэрмінова прывезьці ў будынак інспэкцыі менавіта цяпер, 16 сакавіка, а не 17-га, як было дамоўлена. Апісвалі і вымалі маёмасьць да 20:30. А праз гадзіну пасьля гэтага у праграме “Панарама” паказвалі сюжэт са Слоніма.

Старшыня арганізацыі “Воля да разьвіцьця” мае на руках дакумэнты, падпісаныя Выканаўчым дырэктарам Каардынацыйнага бюро TACIS Леанідам Арловым, паводле якіх арганізацыя не павінна выплочваць падаткаў. Але, паводле сп. Варанца, мясцовая падаткавая інспэкцыя атрымала ліст за подпісам міністра эканомікі Зайчанкі, дзе напісана, што “Воля да разьвіцьця” мусіць сплочваць падаткі.

Таксама за нявыплату падаткаў па праграме TACIS ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненьні да старшыні рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі Хельсынскі Камітэт” Тацьцяны Процькі і бугальтаркі арганізацыі Тацьцяны Рудкевіч .
Прэс-служба Асамблеі НДА

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international