Увечары 17 сакавіка судовы выканаўца суда Чыгуначнага раёна Гомеля Сяргей Цяцера апісаў маёмасць карэспандэнткі "Белорусской деловой газеты" па Гомельскай вобласці Ірыны Макавецкай.

2004 2004-03-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэткім чынам ён выканаў рашэнне суда Кастрычніцкага раёна Мінска ад 1 кастрычніка 2003 года, які пастанавіў спагнаць з журналісткі на карысць следчага Пракуратуры РБ Вячаслава Цераховіча 300 тысяч рублёў, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Судовы выканаўца апісаў мэблю і некаторыя прадметы побыту ў кватэры журналісткі, ацаніўшы іх у 410 тысяч рублёў. Агульная сума, якую судовы выканаўца павінен спагнаць з журналісткі, складае каля 500 тысяч рублёў. Акрамя кампенсацыі зыскоўцу, журналістка павінна заплаціць 82 тысячы рублёў дзяржпошліны; яшчэ 5% ад спагнанай сумы каштуе "прымусовае выкананне прысуду"; 20% складзе камісійны збор пры продажы маёмасці; акрамя гэтага, журналістцы належыць аплаціць працу грузчыкаў і транспартаванне рэчаў у спецыялізаваную краму. Пакуль што апісаныя рэчы застаюцца "на адказным захаванні" ў І. Макавецкай.

Нагадаем: старэйшы следчы па асабліва важных справах Пракуратуры РБ В. Цераховіч звярнуўся ў суд з зыскам аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі яшчэ ў 2002 г. Ён аспрэчваў некалькі публікацый І. Макавецкай у "БДГ" за 2001-2002 гг., што тычыліся расследавання крымінальнай справы рэктара Гомельскага медінстытута Юрыя Бандажэўскага і прарэктара гэтай установы Уладзіміра Раўкова. Зыскоўца патрабаваў зняпраўдзіць распаўсюджаныя звесткі і кампенсаваць яго маральныя страты сумаю ў 10 мільёнаў рублёў. Судовы разбор справы доўжыўся больш за год.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international