Гаспадарчы суд Гомельскай вобласьці прыпыніў разгляд пазову жаночага аб`яднаньня “Ініцыятыва” да Гомельскага райвыканкаму, які адмовіў жаночай арганізацыі ў рэгістрацыі юрыдычнага адрасу ў прыватным доме ў вёсцы Яроміна.

2004 2004-03-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскі карэспандэнт Радыё Свабода паведаміў, што судзьдзя гаспадарчага суду Валянціна Пугачова патлумачыла, што ня можа прыняць рашэньне ў гэтым пытаньні, бо ў “Жыльлёвым кодэксе” не тлумачыцца дакладна, ці зьяўляецца разьмяшчэньне юрыдычнай адрэсы ў прыватным доме выкарыстаньнем жытла “не па прызначэньні”.

Судзьдзя вырашыла сама накіраваць запыт у камісію па заканадаўству Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Тлумачэньні гэтай камісіі яшчэ ў сьнежні мінулага году спрабавала атрымаць старшыня жаночага аб`яднаньня “Ініцыятыва” Галіна Скараход. Аднак адказу няма і дагэтуль.

Тым часам па ўказаньні Гомельскага райвыканкаму кіраўнік Яромінскага сельскага Савету Ўладзімер Балдачоў арганізаваў апытаньне вясковых жыхароў пра разьмяшчэньне юрыдычнай адрэсы жаночай “Ініцыятывы” ў прыватным доме. Зроблена гэта было даволі арыгінальна. Па словах Галіна Скараход, Балдачоў рабіў такое апытаньне 8 сакавіка, а не ў кастрыніку, як гэта пазначана ў паперах. Пры апытаньні ён казаў вяскоўцам, што няма карысьці ад гэтай жаночай арганізацыі. Яна канаву ня зарые, дарогу ня заасфальтуе. Маўляў, гэта арганізацыя наносіць шкоду дзяржаве. Яна ставіць на мэце збор ахвяраваньняў з жанчын, якія жывуць на тэрыторыі Яромінскага сельскага савету, і на гэтыя грошы будзе езьдзіць за мяжу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international