Штрафы ў 10 базавых велічыняў атрымалі два актывісты моладзевага руху "Зубр" у Баранавічах

2004 2004-03-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два актывісты руху "Зубр" были затрыманыя 16 сакавіка ў баранавіцкім дзяржаўным коледжы лёгкай прамысловасці.
Па інфармацыі прэсс-службы руху “Зубр”, Зміцер Шчэпаў і Наста Васіленка былі затрыманыя за тое, што раздавалі навучэнцам другі нумар інфармацыйнага бюлетэня "Зубр-Баранавічы". Маладых людзей затрымаў нарад міліцыі, які выклікала дзяжурная па каледжу. У ГУУСе на маладых людзей былі складзеныя пратаколы за парушэнне арт. 167-10 КаАП (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Адразу пасля гэтага іх павезлі ў суд.
На судовым паседжанні, якое цягнулася прыкладна паўгадзіны, судзя Баранавіцкага гарадскога суда Кучыева палічыла віну маладых людзей даказанай і прызначыла пакаранне 10 базавых адзінак кожнаму.

У гэты ж дзень выйшаў на волю актывіст руху "Зубр" Андрэй Чыж, які быў асуджаны да адміністратыўнага арышту тэрмінам 7 дзён за тое, што раздаваў улёткі ў Баранавіцкім коледжы лёгкай прамысловасці. Разам з Чыжом быў арыштаваны сакратар суполкі БРСМ, якая перайшла ў "Зубр". Сасім быў прыгавораны да 10 сутак арышту. Ён выйдзе на волю ў пятніцу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international