Пракуратура адмовіла ў расьсьледаваньні факту праслухоўваньня тэлефона лідэра АГП.

2002 2002-09-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура адмовіла ў расьсьледаваньні факту праслухоўваньня тэлефона лідэра АГП.Пра гэта старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі даведаўся зь ліста, які атрымаў з рэспубліканскай пракуратуры. “Паведамляем, што вашая просьба разгледжаная і пакінутая без задавальненьня”, — напісана ў лісьце з пракуратуры. Нагадаем, Анатоль Лябедзька зьвярнуўся ў пракуратуру пасьля зьяўленьня ў друку тэксту ягонай тэлефоннай размовы з намесьнікам старшыні Дзярждумы Расеі Барысам Нямцовым, якая адбылася на пачатку верасьня. Лябедзька прасіў распачаць крымінальную справу і пакараць тых, хто насуперак закону падслухаў прыватную размову. Анатоль Лябедзька заявіў, што і не чакаў іншага выніку свайго звароту ў пракуратуру. “Адразу было відавочна, што менавіта беларускія спэцслужбы праслухалі нашую размову з Барысам Нямцовым, і цяпер зразумела, што пракуратура забясьпечвае ім прыкрыцьцё”, — пракамэнтаваў дзеяньні пракуратуры краіны старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international