Адкладзеныя суды над актывістамі "Зубра" Аляксем Ляўковічам, Настай Васіленка, а таксама Мікітай Сасімам, якія мусілі адбыцца 15 сакавіка ў Баранавічах.

2004 2004-03-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладыя людзі абвінавачваюцца ў парушэнні артыкула 167-10 КаАП (дзеянне ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Сасім, Ляўковіч і Васіленка былі затрыманыя 8 сакавіка, калі міліцыянты заўважылі на іх значкі з лагатыпам "Зубра". На сёняшніх працэсах судзя Мікалай Кміта, які разглядаў справы, адправіў пратаколы ў міліцыю на дапрацоўку. Дарэчы, гэты ж судзя прысудзіў Сасіму 10 сутак арышту ў мінулую сераду. Мікіта быў дастаўлены ў суд з ізалятара часовага ўтрымання, дзе ён адбывае прысуд.

15 сакавіка адбылося паседжанне каміссіі па справах непаўнагадовых, на якой разглядалася справа Кацярыны Банкевіч. Дзяўчыне быў прысуджаны штраф 17.500 рублёў. Кацярына была затрыманая разам з Мікітай Сасімам і Андрэем Чыжом за тое, што раздавала ўлёткі ў коледжы лёгкай прамысловасці 9 сакавіка. На ўсіх траіх былі складзеныя пратаколы за парушэнне артыкула 156 КаАП (дробнае хуліганства).

Прэс-служба руху Зубр

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international