"Свабоду палітвязьням!"-- надпісы такога зьместу зьявіліся ў нядзелю ў Баранавічах ля сьпецпрыёмніка, дзе адбываюць арышт актывісты руху "Зубр" Андрэй Чыж і Мікіта Сасім

2004 2004-03-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба моладзевага руху “Зубр”. Нагадаем, што Мікіта Сасім і Андрэй Чыж былі затрыманыя ў мінулы аўторак, а ў сераду - прыгавораныя да 7 і 10 сутак арышту адпаведна.
Таксама дзесяткі новыя графіці ў выглядзе лагатыпа "Зубра" з'явіліся ў цэнтры горада. Жыхары Баранавічаў маглі бачыць іх на вуліцах Савецкай, Леніна, Тэльмана, а таксама ў раёне чыгуначнага вакзала.

Новыя плакаты з лозунгам "Жыве Беларусь!" і лагатыпам руху "Зубр" былі расклееныя ў нядзелю 14 сакавіка ў Слоніме Гарадзенскай вобласці. Плакаты зьявіліся ля вакзалу і аўтастанцыі, на вуліцах Леніна, Чырвонаармейскай, Савецкай і іншых. У некаторых месцах таксама былі зробленыя новыя графіці.

Актывісты руху "Зубр" вывесили бел-чырвона белы сцяг мінулымі выходнымі на ўезде ў горад Маларыта Берасцейскай вобласці.
Сцяг быў вывешаны на высакавольтных лініях. Таксама ў цэнтры гораду з'явіліся ўлёткі с лозунгам "Он должен уйти!". Таким чынам мясцовыя "зубры" адзначылі Дзень Канстытуцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international