Канстытуцыйны суд выказаўся супраць сьмяротнага пакараньня

2004 2004-03-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 сакавіка старшыня Канстытуцыйнага суду Рыгор Васілевіч абвесьціў заключэньне, паводле якога суд лічыць магчымым увядзеньне маратору на сьмяротнае пакараньне альбо поўнае скасаваньне сьмяротнай кары. Ён дадаў, што адпаведнае рашэньне могуць прыняць кіраўнік дзяржавы і парлямэнт.
Як паведамляе Радыё Свабода, адразу пасьля вынясеньня вэрдыкту ініцыятар запыту ў Канстытуцыйны суд дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Нарэйка сказаў:
“Я ж, канечне, задаволены. Я лічу, што гэта максымальна добрае рашэньне. Я думаю, што трэба зьвярнуцца ў Палату прадстаўнікоў у рамках рашэньня Канстытуцыйнага суду аб унясеньні зьменаў у Крымінальны кодэкс. Цяпер стаіць пытаньне аб парлямэнце — ці падтрымаюць мяне мае калегі?”

Такім чынам, 11 сакавіка зьявіліся юрыдычныя падставы для таго, каб працягваць барацьбу за ўвядзеньня маратору на пакараньне сьмерцю альбо нават скасаваньне сьмяротнай кары. Пры гэтым варта нагадаць: паводле вынікаў так званага рэфэрэндуму 1996 году 80% насельніцтва выказалася супраць адмены пакараньня сьмерцю. Але ў заключэньні Канстытуцыйнага суду згадваецца, што, па-першае, галасаваньне мела толькі рэкамэндацыйны характар, а па-другое, у той час у беларускім заканадаўстве не было такой сур’ёзнай альтэрнатывы як пажыцьцёвае зьняволеньне.

Рашэньні Канстытуцыйнага суду, згодна з законам, зьяўляюцца канчатковымі, абскарджаньню і апратэставаньню не падлягаюць. А што будзе, калі, напрыклад, большасьць Палаты прадстаўнікоў не падтрымае заключэньня суду? Гэтае пытаньне карэспандэнт Радыё Свабода задаў сябру Канстытуцыйнага суду першага складу прафэсару, доктару юрыдычных навук Міхаілу Пастухову, які сказаў: “Адбудзецца тое, што адбудзецца: пытаньне ня будзе вырашанае. Яно можа станоўча вырашыцца толькі пры ўмове, што будзе папярэдне ўзгодненае з кіраўніком дзяржавы. Больш за тое, калі Лукашэнка асабіста ініцыюе гэтую праблему перад дэпутатамі. Тады яна, безумоўна, вырашыцца на 100%”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international