10 сакавіка падчас акцыі «СТОП Лукамол!» ў Барысаве супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра барысаўскіх «Зуброў» Аляксандра Моніча, удзельніка Еўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь» Зьміцера Бародку і грамадскага актывіста Ігара Ледніка.

2004 2004-03-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 сакавіка каля 50 чалавек прынялі ўдзел у акцыі, якая адбылася ў Барысаве на цэнтральнай плошчы. Аляксандр Моніч зачытаў зварот да ўладаў з патрабаваньнем спыніць прымусовы прыём моладзі ў праўрадавы Беларускі Рэспублікаснкі Саюз Моладзі. На снезе перад вокнамі барысаўскага камітэта БРСМ актывісты «Зубра» напісали метровымі літарамі «СТОП лукамол!», пасьля адбылося сімвалічнае спальваньне лістовак з эмблемай БРСМ.

Пасьля заканчэньня акцыі супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра барысаўскіх «Зуброў» Аляксандра Моніча, удзельніка Еўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь» Зьміцера Бародку і грамадскага актывіста Ігара Ледніка. У ГУУС з затрыманых былі ўзятыя тлумачальныя і складзеныя пратаколы па арт.167-1 КаАП (парушэньне ўсталяванага парадку і правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international