Кіраўніцтва зьвязу цэркваў Евангельскіх хрысьціян-баптыстаў патрабуе зьмяніць закон аб рэлігіях

2004 2004-03-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё Свабода, кіраўніцтва зьвязу цэркваў Эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў скіравала ліст пратэсту супраць парушэньня правоў вернікаў на адрас прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ды іншых кіраўнікоў Беларусі. Ад уладаў вернікі патрабуюць унесьці зьмены ў “Закон аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыях”. Прычына — шматлікія факты ўмяшаньня ўладаў у дзейнасьць пратэстанцкіх цэркваў

“Закон аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыях” сябры зьвязу эвангельскіх цэркваў называюць варожым у адносінах да сваёй канфэсіі, а свой калектыўны зварт-пратэст — апошняй спробай давесьці гэта найвышэйшым уладам краіны. Гэткія заявы вернікі падмацоўваюць шматлікімі прыкладамі. Гаворыць старшыня зьвязу Мікалай Сінкавец: “Прыклад — Наваградак. Там ёсьць група людзей, якіх аштрафавалі за тое, што яны маліліся ў прыватным доме. Мы паскардзіліся ў суд, але суд толькі пацьвердзіў, што дзеяньні ўладаў адпавядаюць закону. У Шчучыне гэтаксама ёсьць група людзей, на Каляды да іх прыйшлі ўчастковы, прадстаўнікі ўладаў і зрабілі папярэджаньне. У Кобрыньскім раёне ва ўсіх агульнаадукацыйных школах правялі апытаньне, ці ходзяць дзеці ў нядзельныя школы, прасілі называць імя й прозьвішча выкладчыка. То бок — відавочнае ўмяшаньне ва ўнутраныя справы царквы”.

Каб гэткіх праблемаў не ўзьнікала, вернікі-пратэстанты патрабуюць зьмяніць закон у частцы, якой рэглямэнтаваныя тэрыторыя дзейнасьці эвангельскіх цэркваў, умовы рэгістрацыі першасных суполак, месцы багаслужбаў, а таксама абмежаваць правы кантрольных органаў. Акрамя таго, кіраўніцтва зьвязу просіць Аляксандра Лукашэнку аб сустрэчы, каб абмеркаваць іншыя праблемы.
Вернікі-пратэстанты кажуць, што звароты ў розныя дзяржаўныя структуры вынікаў ня мелі.
Патрабаваньні эвангельскіх цэркваў Беларусі падтрымала Эўра-Азіяцкая фэдэрацыя зьвязаў эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў. Калектыўны зварот прадстаўнікі міжнароднай хрысьціянскай супольнасьці скіравалі на адрас прэзыдэнта, парлямэнту й ураду Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international