Працягваецца супрацьстаяньне ўладаў і актывістаў моладзевага руху “Зубр”. 15 актывістаў руху былі затрыманыя ў Баранавічах 5-8 сакавіка.

2004 2004-03-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 і 6 сакавіка былі затрыманыя 10 актывістаў руху “Зубр”. Яшчэ трое былі затрыманыя 7 сакавіка. Двое, у тым ліку старшыня мясцовай арганізацыі БРСМ Мікіта Сасім, 8 сакавіка.
Па інфрамацыі прэс-службы руху “Зубр”, прычыны затрыманьняў міліцыянты называлі розныя: ад праверкі дакументаў да падазрэньня ў крымінальных злачынствах. Так, 7 сакавіка, калі былі затрыманыя трое актывістаў моладзевага руху, у іх узялі адбіткі пальцаў і зьнялі на відэакамеру. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі сказаў, што калі “зубры” не супакояцца, на іх будуць “вешаць” крымінальныя справы. Пасьля гэтага на актывістаў былі складзеныя пратаколы за парушэньне арт. 167.10 КаАП (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international