Моцны ціск на навучэнцаў Баранавіцкага каледжу, якія на днях далучыліся да моладзевага руху “Зубр”, аказваецца адміністрацыяй навучальнай установы.

2004 2004-03-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Навучэнцы Баранавіцкага каледжу лёгкай прамысловасьці, якія днямі далучыліся суполкай БРСМ да моладзевага апазыцыйнага руху “Зубр”, не зважаюць на ціск з боку адміністрацыі навучальнай установы і працягваюць акцыі пратэсту. Адміністрацыя разгарнула супраць руху “Зубр” моцную контарпрапаганду.
Ноччу ў цэнтры Баранавічаў ізноў зьявіліся графіці ды ўлёткі руху “Зубр”. А ў першай палове дня зуброўцы ў некалькіх месцах гораду раздавалі сваю газэту “Супраціў”. Паводле ўдзельнікаў акцыі, да гэтай дзейнасьці далучаюцца ўсё новыя і новыя людзі. Такім чынам, нягледзячы на ціск з боку уладаў, зуброўскі рух у Баранавічах шырыцца.

Паводле менскага каардынатара руху “Зубр” Яўгена Афнагеля, акцыі ў падтрымку баранавіцкіх сяброў днямі будуць ладзіцца ў многіх гарадох Беларусі. Некалькі соцень улётак пра баранавіцкія падзеі былі распаўсюджаныя сёньня зуброўцамі ў Барысаве.

Між тым, улады таксама не сядзяць склаўшы рукі. У каледжы адміністрацыя вядзе моцную контарпрапаганду супраць моладзевага руху “Зубр”. Вось што рапавёў адзін навучэнец для Радыё Свабода: “У каледжы гавораць пра “Зубр”, што гэта нэафашысцкая арганізацыя, што сябры гэтай арганізацыі псуюць помнікі, разрываюць магілы ды прыстасоўваюць іх пад прыбіральні. А дзеці бацькам заганяюць пад пазногці гарачыя іголкі, абліваюць іх вадой у моцны мароз ды спускаюць зь ледзяных горак”.

5 сакавіка ў Менск для здымкаў на Беларускім тэлебачаньні павезьлі пятнаццаць навучэнцаў Баранавіцкага каледжу лёгкай прамысловасьці. Папярэдне праведзены зь імі інструктаж скіраваны на тое, каб публічна асудзіць дзейнасьць сяброў БРСМ, што далучыліся да руху “Зубр”, выдаць падзеі апошніх дзён за правакацыю.
Паводле Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international