Лідэр Сусьветнага згуртаваньня беларускіх габрэяў Якаў Гутман зьяжджае на сталае жыхарства ў ЗША ў знак пратэсту супраць палітыкі дзяржаўнага антысэмітызму, якую праводзяць цяперашнія ўлады Беларусі.

2004 2004-03-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Якаў Гутман заявіў карэспандэнту Радыё Свабода, што застаецца грамадзянінам Беларусі, але будзе мець сталае жыхарства ў Нью-Ёрку да тае пары, пакуль ня зьменіцца цяперашняе палітычнае кіраўніцтва краіны.
Паводле спадара Гутмана, у Нью-Ёрку стала дзейнічае беларуская габрэйская суполка, празь якую ён намерваецца зьвяртацца да ўраду ЗША з просьбай абараніць спадчыну свайго народу ў Беларусі.

Нагадаем, што Якаў Гутман адзін зь нямногіх, хто актыўна выступаў супраць разбурэньня будынку былой менскай сынагогі, габрэйскіх могілак у шмат якіх гарадах Беларусі, пратэставаў супраць выданьня антысэміцкай літаратуры. Спадар Гутман кажа, што звыклай зьявай апошніх гадоў становіцца неабходнасьць для людзей з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй пакідаць Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international