Гарадзенскі прадпрымальнік Дзьмітрый Іваноўскі абвесьціў галадоўку

2004 2004-03-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзьмітрыю Іваноўскаму прысудзілі 10 сутак арышту за арганізацыю “мітынга маўчаньня” прадпрымальнікаў, які адбыўся 1 сакавіка. У судовай зале, 3 сакавіка спадар Іваноўскі заявіў, што абвяшчае галадоўку, паведамляе Радыё Свабода.

1 сакавіка побач з аблвыканкамам каля 500 прадпрымальнікаў моўчкі пратэставалі супраць пагаршэньня умоваў сваёй працы. Намесьніка старшыні грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Дзьмітрыя Іваноўскага сярод іх не было. Напярэдадні акцыі яго затрымалі з улёткамі, у якіх прадпрымальнікаў запрашалі прыйсьці на “мітынг маўчаньня”. За ўлёткі спадара Іваноўскага пакаралі штрафам у адну базавую велічыню ў Кастрычніцкім раённым судзе гораду. А пасьля мітынгу запрасілі ў Ленінскі раённы аддзел міліцыі, каб абвінаваціць у арганізацыі акцыі, на якой сам ён наагул не прысутнічаў. 3 сакавіка судзьдзя Ленінскага суду Натальля Козел палічыла, што ён быў арганізатарам “мітынга маўчаньня” і пакарала яго дзесяцьцю суткамі арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international