Узмоцнены кантроль за дзейнасьцю рэлігійных арганізацыяў

2004 2004-03-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абнародаваны дакумент, які рэкамендуе мясцовым уладам узмацніць кантроль за дзейнасьцю рэлігійных арганізацыяў, паведамляе агенцтва "Forum 18". Дакумент падпісаны намесьнікам старшыні Камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце Міністраў РБ Уладзімірам Ламекам.
У кожным рэгіёне Беларусі дзейнасьць рэлігійных арганізацыяў у дадзены момант курыруецца ня толькі самастойнымі сьпецыялістамі, але і шэрагам камісіяў, якія прызваныя сачыць за выкананьнем закону пра рэлігіі. Уладзімір Ламека падкрэсьліў, што дадзеныя камісіі абавязаныя актывізаваць працу, якая садзейнічае ўрэгуляваньню рэлігійнай сітуацыі ў краіне.
Камісіі павінны больш уважліва кантраляваць дзейнасьць абшчынаў розных канфесіяў, асабліва пратэстанцкіх і каталіцкіх прыходаў, што прадугледжвае рэгулярнае наведваньне службаў і сустрэчаў з кіраўніцтвам рэлігійных арганізацыяў. У абавязкі мясцовай адміністрацыі ўваходзіць таксама праверка дзейнасьці незарэгістраваных рэлігійных арганізацыяў: у дадзеных выпадках камісіі маюць права забараніць правядзеньне набажэнстваў, адукацыйную працу і г.д. Па меркаваньні Камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў, камісіі абавязаныя ўдзяляць асаблівую ўвагу выкарыстаньню замежных моваў падчас набажэнстваў: перавага павінна аддавацца беларускай і рускай мовам, перадае www.religare.ru са спасылкай на расійскі штотыднёвік – каталіцкую газету "Свет Евангелия".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international