viasna on patreon

Ад 5 да 30 сутак — такія рашэнні выносілі суды па адміністрацыйных справах на мінулым тыдні

2021 2021-10-04T10:51:26+0300 2021-10-04T12:21:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dom_pravasuddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дом правасуддзя. Фота spring96.org

Дом правасуддзя. Фота spring96.org

У раённых судах Мінска і рэгіёнаў на працягу тыдня з 27 верасня па 1 кастрычніка па адміністрацыйных справах асудзілі не менш за 15 чалавек. Людзей прыцягвалі да адказнасці за "удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве", "дробнае хуліганства", "непадпарадкаванне міліцыі" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". 

Так, 30 верасня ў судзе Фрунзенскага раёна разглядзелі справу барда і пісьменніка Анатоля Кудласевіча. Пратакол на мужчыну склалі па артыкулу 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Яго абвінавацілі ў тым, што ён размясціў БЧБ-сцяг на балконе сваёй кватэры. Кудласевіч распавёў, што супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго раніцай 29 верасня, а сцяг у кватэры вісеў яшчэ з 2020 года. Суддзя Ала Скуратовіч зрабіла некалькі заўваг Анатолю, каб ён «гаварыў па сутнасці», бо тое, што «народ падманулі» не мае дачынення да справы. Вынікам суда стаў штраф у памеры 2900 рублёў (100 базавых велічыняў).

Слесара «Паліміра» і члена стачкі «Нафтана» Дзмітрыя Саюнава затрымалі ўвечары 28 верасня. Дома ў яго правялі ператрус і затрымалі. На мужчыну склалі пратакол па ч. 3 арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаванне», але сутнасць абвінавачванняў невядомая. 30 верасня ў судзе Наваполацка Дзмітрыю прызначылі 30 сутак арышту.

Увечары 29 верасня ў мінскай Каменнай Горцы прайшоў дваравы Марш, падчас якога затрымалі 33-гадовую Вікторыю Сароку. У Фрунзенскім РУУСе на дзяўчыну склалі пратакол за ўдзел у несакцыянаваным шэсці з БЧБ-сцягамі і лозунгам “Жыве Беларусь" (арт. 24.23 КаАП). Справу Вікторыі 30 верасня разглядзела суддзя Фрунзенскага раёна Таццяна Полулех, якая прызначыла дзяўчыне 13 сутак арышту

Інжынер-канструктар Аляксандр Балонкін з «Нафтану» быў затрыманы 27 верасня на працоўным месцы. У наваполацкім ГАУСе на мужчыну склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Правапарушэнне палягала ў тым, што на сваёй старонцы ў Instagram Аляксандр размясціў публікацыю, на якой ён стаіць з плакатам «Я/МЫ TUT.бай». Суд прайшоў 1 кастрычніка, Балонкін на судзе сваю віну не прызнаў, казаў, што ў яго няма асабістай старонкі ў Instagram. Негледзячы на гэта, суддзя Зінаіда Балаболава арыштавала мужчыну на 15 сутак. Аляксандр на суд прыйшоў па позве і яго не затрымалі пасля вынясення рашэння, што азначае - забраць на суткі яго могуць у любы момант на працягу года. 

Падрабязнасці з судоў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае".

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Экстрэмізм у асабістых перапісках, удзел у Маршах і відэа на фоне картэжу Лукашэнкі: за што кідалі на "суткі" беларусаў у верасні

У верасні беларускія ўлады не спынілі хвалю рэпрэсій супраць беларусаў, якія працягваюць выказваць свой пратэст мірным шляхам ужо больш за год.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства