viasna on patreon

Затрыманні, блакаванне сайта "Камсамолкі", пагроза ліквідацыі БХК: хроніка пераследу 29 верасня Дапоўнена

2021 2021-09-29T20:48:00+0300 2021-10-01T20:18:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kmsmlk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за сераду, 29 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Жлобіне супрацоўнікі КДБ затрымалі Сяргея Сляжкова. Цяпер ён у СІЗА КДБ.


У Гомелі затрымалі Цімура Башлакова.


У Віцебску ў сваёй кватэры супрацоўнікі КДБ затрымалі Антона Сомава.


У Мінску ўвечары ў сябе дома ў межах крымінальнай справы па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне нянавясці) затрымалі 31-гадовага Івана Рагатнёва. Яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Таксама затрымалі і адправілі ў ІЧУ на Акрэсціна 32-гадовую Вікторыю Сароку.

Таксама ў Мінску затрымалі 30-гадовага Віталя Рагача, супрацоўніка ААТ "Мінскі дамастрацельны камбінат", і 30-гадовы Ягор Камароўскі.


spiski_okrestina паведмаляюць пра затрыманне 29 верасня яшчэ 11 чалавек у Мінску:

  1. Яўген Календа
  2. Данііл Касцюкеівч 
  3. Аляксандр Лобан
  4. Алена Несцяровіч
  5. Дзмітрый Пэндзік
  6. Віктар Руцько
  7. Таццяна Руцько
  8. Вольга Скрашчук (13.09.1985)
  9. Уладзімір Запольскіх (2000)
  10. Максіма Буканаў (Акрэсціна)
  11. Віктар Катоўскі

На Валерыя Цапкалу завялі яшчэ адну крымінальную справу

На гэты раз за «заклікі да дзеянняў, што наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

«В.Цапкала 29 верасня гэтага года размясціў у Інтэрнэце відэазапіс, у якім назваў забойства супрацоўніка КДБ «прыкладам таго, як трэба змагацца» для ўсіх жыхароў Рэспублікі Беларусь, публічна заклікаў да ўзброенага захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, а таксама здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў заяве СК.

Гукарэжысёра Кірыла Салеева абвінавачваюць па арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Ён цяпер у СІЗА-1 

15 верасня ў Мінску затрымалі 23-гадовага гукарэжысёраз Тэатру юнага гледача Кірыла Салеева. Гэта сын вядомага культуролага, выкладчыка Акадэміі мастацтваў Вадзіма Салеева

Кірылу прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), але сутнасць абвінавачванняў пакуль невядомая. Гукарэжысёра змясцілі ў СІЗА-1.

«Пакуль быў на Акрэсціна, вертухаі адабралі ў яго "Фаўста"», — распавядае яго сваяк у фэйсбуку.


 Раніцай 29 верасня заблакавалі доступ да сайта «Камсамольскай праўды ў Беларусі».

Учора журналісты выдання ўзялі каментар у аднакласніцы забітага супрацоўнікамі КДБ Андрэя Зельцэра і апублікавалі яго. Гэта выклікала хвалю абурэння і абраз у праўладных тэлеграм-каналах.

Цяпер сайт не адкрываецца ні ў Беларусі, ні за мяжой. На яго месцы — стандартная заглушка Мінінфарма.

Мінінфарм пракаментаваў блакаванне сайта «Комсомольской правды в Беларусі»:

«На інтэрнэт-рэсурсе kp.by змешчана публікацыя, у якой утрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспекі, якія заключаюцца ў штучным нагнятанні напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, паміж грамадствам і дзяржавай».


Заўтра Вярхоўны суд Беларусі будзе разглядаць справу супраць Беларускага Хельсінкскага камітэту

Прадстаўнічыя міжнародныя арганізацыі звярнуліся да беларускага Міністэрства юстыцыі з заклікам не ліквідаваць Беларускі Хельсінкскі камітэт і адклікаць пазоў з Вярхоўнага суду.

Яны адзначылі, што БХК дзейнічае «ў інтарэсах абароны правоў усіх людзей Беларусі».

Падпісанты звароту самым высокім чынам ацанілі адданасць БХК у справе абароны правоў чалавека, прафесійную добрасумленнасць і прынцыповасць.

Зварот падпісалі прадстаўнікі Amnesty International, Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека(FIDH), Frontline Defenders, Human Rights House Foundation і Human Rights Watch, паведамляе Радыё Свабода.


Брэст

Палітвязень з Берасця Ягор Пракапчук змешчаны ў штрафны ізалятар. Па якой прычыне, адміністрацыя не паведамляе.

Святлана, маці Ягора, даведалася што хлопца змясцілі ў штрафны ізалятар у калоніі. Дакладную прычыну такога ўзмацнення жорсткасці умоў адміністрацыя ў тэлефонным званку ёй адмовілася назваць: "нешта не тое зрабіў па правілах распарадку". З якога чысла Ягор знаходзіцца ў ШІЗА маці таксама не сказалі.

Святлана ўжо рыхтуе пісьмовы запыт з патрабаваннем растлумачыць сітуацыю, паведаміла яна "Берасцейскай Вясне".


Наваполацк

Затрыманых у Наваполацку рабочых будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Стала вядома, што ўчора да суда затрымалі машыніста устаноўкі рыформінгу №5 ААТ «Нафтан» Сяргея Плігаўку і слесара заводу «Палімір» Дзмітрыя Саюнова. Папярэдне, іх будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 24.23 КаАП). Пасля затрымання Сяргею стала дрэнна — яго даставілі ў кардыялагічнае аддзяленне бальніцы.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства