Марфе Рабковай зноў працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

2021 2021-09-18T14:12:38+0300 2021-09-18T14:19:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marfa_rabkova_o.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 3 месяцы. Гэта адбылося 17 верасня — у гадавіну яе знаходжання за кратамі і ў дзень старту кампаніі салідарнасці #FreeViasna.

Марфа Рабкова. Фота са старонкі ў Фэйсбуку
Марфа Рабкова

Марфа была затрыманая 17 верасня 2020 года і ўжо год як знаходзіцца ў СІЗА-1 (Мінск). Яна абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Праваабарончай супольнасцю яна прызнана палітычнай зняволенай.

«Трэба працягваць змагацца за правы палітвязняў». Фільм пра праваабаронцу Марфу Рабкову

17 верасня 2020 года міліцыяй была затрыманая і змешчаная пад варту каардынатарка Валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтра «Вясна» Марфа Рабкова.

Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай

Марфу чакаюць яе муж Вадзім Жаромскі, валанцёры (Марфа каардынавала Валанцёрскую службу "Вясны"), а таксама многія беларускі і беларусы. Чакаюць яе і каты — Марфа сама была валанцёркай у каціным прытулку, а праз краты вокнаў у СІЗА яна здолела разгледзець бяздомных катоў — і нават паспрабавала дапамагчы ім.

Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай – у падкасце “Вясна прыйдзе”

Праваабаронца Таццяна-Гацура Яворская тыдзень правяла з Марфай у адной камеры! Гэта стала скарбніцай інфармацыі пра Марфу. У 20-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" распытваем у Таццяны, як жа там Марфа?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства