Улады збіраюць звесткі пра распаўсюднікаў газет

2004 2004-03-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя ўлады ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пачалі збіраць звесткі пра распаўсюднікаў рэгіянальных газет. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай Асацыяцыі журнлістаў.
Некалькі недзяржаўных выданняў атрымалі з райвыканкамаў запыты "аб прадастаўленні звестак" пра юрыдычныя асобы і прыватных прадпрымальнікаў, якія займаюцца распаўсюдам друкаваных выданняў, іхныя адрасы і рэквізіты дакументаў, якія дазваляюць ажыццяўляць гандаль друкаванай прадукцыяй.

У канцы лютага гэткія запыты атрымалі галоўны рэдактар газет "Ляхавіцкі час" і "Intex-press" з Баранавічаў Уладзімір Янукевіч і галоўны рэдактар "Местной газеты" (Ваўкавыск) Андрэй Шантаровіч. Як стала вядома прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", Ляхавіцкі і Ваўкавыскі райвыканкамы кіраваліся загадамі з аблвыканкамаў, якія прадпісвалі сабраць гэтыя звесткі да 1 сакавіка. У лістах таксама ўтрымлівалася спасылка на прэзідэнцкі ўказ №516 ад 24 верасня 2001 г., паводле якога "на Міністэрства інфармацыі РБ ускладзена дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне перадачы і распаўсюду інфармацыі". Намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама Мікалай Куліцкі запэўніў, што запыт тычыцца не толькі недзяржаўных, але і дзяржаўных выданняў (у прыватнасці, газеты "Ляхавіцкі веснік").

Сітуацыю каментуе юрыст ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Ірына Карамышава:
"Па-першае, у адпаведнасці з артыкулам 13 Канстыруцыі РБ, дзяржава гарантуе свабоднае ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці, якая не супярэчыць закону. Па-другое, паводле арт. 58 Канстытуцыі, ніхто не можа быць змушаны да выканання абавязкаў, не прадугледжаных Законам. Паводле прэзідэнцкага Указа №516 і Палажэння аб Мінінфармацыі, на яго сапраўды ўскладзена функцыя рэгулявання ў галіне перадачы і распаўсюду інфармацыі. Аднак гэтая функцыя не абазначае татальнага кантролю за суб'ектамі гаспадарання, якія распаўсюджваюць перыёдыку. Гэтаксама не ўскладзена такая функцыя і на мясцовыя органы ўлады. Да таго ж, у лістах, якія прыйшлі ў рэдакцыі газет, ніяк не тлумачыцца неабходнасць атрымання такой інфармацыі".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international