Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-09-07T17:59:35+0300 2021-09-13T15:45:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут.

Анонс праграмы на 7 верасня:

Крымінальны пераслед: Трэцяга верасня пачаўся суд над гомельскім праваабаронцам “Вясны” Леанідам Судаленкам і двума ягонымі памочніцамі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка. Вольныя месцы ў судзе занялі ціхары, а неўзабаве сам працэс зрабілі закрытым.

Што не так з абвінавачваннем Леаніда Судаленкі і пры чым тут дровы? Што праваабаронца паспеў сказаць на адкрытай частцы судовага працэсу (пачуем яго голас!) і як ставяцца да сітуацыі гамельчукі, што прыйшлі яго падтрымаць?

Каментар: Палітвязні і асуджаныя па палітычна матываваных крымінальных справах сядзяць у СІЗА, калоніях, ПУАТ… Напісаць ім ліст — гэта праявіць салідарнасць.

Шкада, але далёка не ўсе лісты даходзяць. Гэта пацвярджаюць і словы Алены — жонкі зняволенага Уладзіміра Гундара. А беларуская дыяспара ў Бельгіі атрымала адказ ад Ціханоўскага. Беларуска ж Саша жыве ў Грузіі і на свае лісты не атрымала пакуль ніводнага адказу — але дзяўчына ўпэўнена, што ўсё гэта не дарма… Як не здавацца і чаму варта пісаць і пісаць, нават калі ты не ў Беларусі? Адказы пачуем у рубрыцы.

Па-за межамі: Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве дапамагае беларусам, якія вымушаны былі пакінуць сваю радзіму. Якім чынам? Размаўляем з прэс-сакратаром Цэнтра Антосем Жукавым.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні опернага спевака Іллі Сільчукова.

Аўдыёзапіс выпуску:

http://spring96.org/wp-content/uploads/2018/10/2021-09-07_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства