З нагоды 62-ой гадавіны зьнішчэньня ў менскім гета 5 тысячаў габрэяў ля мемарыялу “Яма” адбыўся жалобны мітынг.

2004 2004-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

62 гады таму ў менскім гета было зьнішчана каля 5 тысяч габрэяў. З нагоды гэтай сумнай даты 2 сакавіка ля мэмарыялу “Яма” адбыўся жалобны мітынг, у якім узялі удзел каля пяцідзесяці чалавек
Да помніку ўніз па высокіх прыступках павольна і асьцярожна спускаліся людзі. Сярод іх — вязьні менскага гета, габрэі, якія перажылі Галакост, і тыя, хто нарадзіліся пасьля другой усясьветнай вайны. Аўтар мэмарыялу “Яма” архітэктар Леанід Левін кажа, што 2 сакавіка — гэта сьвяты дзень: “Гэты дзень стаў сьвятым днём, я мяркую, ня толькі для габрэяў, але й для ўсіх жыхароў Менску, таму што мы жылі ўсе ў адным горадзе, у адной хаце, як кажуць. Гэта ня значыць, што толькі 5 тысяч чалавек было зьнішчана. У менскім гета забілі каля 100 тысяч габрэяў. А калі сюды дадаць яшчэ 50 тысяч габрэяў, якіх прывезьлі з Эўропы… А калі сказаць пра ўсіх габрэяў, якія былі зьнішчаныя ў гады вайны, то гэта 800 тысяч чалавек”.

Ушанаваць памяць забітых у менскім гета габрэяў прыйшлі кіраўнікі дыпляматычных місіяў ЗША, краінаў Эўразьвязу, Літвы й Латвіі.
Сярод выступоўцаў на жалобным мітынгу ў мэмарыяле “Яма” не было ніводнага прадстаўніка афіцыйных уладаў Беларусі.

Паводле Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international