Яшчэ шэсць чалавек асудзілі на тэрміны ад 3 да 4 гадоў калоніі за "масавыя беспарадкі" ў Брэсце

2021 2021-08-20T19:44:31+0300 2021-08-20T20:01:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mass_besparadki_brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў абвешчаны прысуд па справе аб “масавых беспарадках” за падзеі 10 жніўня 2020 года ў горадзе для шостай партыі абвінавачаных. Пра гэта паведамляе “Брэсцкая Вясна”.

Суддзя Іна Клышпач палічыла віну шасці мужчын даказанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і прызначыла ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму на наступныя тэрміны:

Менавіта такое пакаранне запрашвала дзяржабвінавачанне ў асобах Дар'і Жук і Вадзіма Багаткі.

Нагадаем, Андрэй Кандрасюк расказваў на судзе, як яго збівалі ў аўтазаку. А Уладзімер Кобрынец адзначыў, што суткі правёў у "спартзале" РАУС, куды трапіў з-за таго, што папрасіў сілавікоў выклікаць хуткую для хлопца з гумавай куляй у жываце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства