Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-08-17T17:55:53+0300 2021-08-26T15:08:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут.

Анонс праграмы на 17 жніўня:

Хроніка: Затрыманні дэлегатаў “Сходу”, сярод якіх — былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня; атака на грамадзянскую супольнасць, у тым ліку — ліквідацыя Гродзенскага дзіцячага хоспісу і зняволенне філосафа-метадолага Уладзіміра Мацкевіча; а таксама дзень народзінаў палітвязня Мікалая Статкевіча за кратамі.

Крымінальны пераслед: “Мяне завуць Сцяпан Латыпаў. Рубрыка прысвечана суду над палітзняволеным жыхаром “Плошчы Пераменаў” Сцяпанам Латыпавым і ягонаму кранальнаму апошняму слову.

Асоба: Рэдактар сайта “Палесская Вясна” і праваабаронца “Вясны” з Рэчыцы Андрэй Мядзведзеў распавядае пра сваю гісторыю: 16 ліпеня да яго прыйшлі супрацоўнікі КДБ па крымінальнай справе за “тэрарызм”, учынілі ператрус, а потым забралі на допыты. Пасля чаго Андрэю Мядзведзеву прыйшлося зняцца ў “пакаяльным” відэа і падпісаць дамову аб супрацоўніцтве з сілавікамі.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча з альбому “Люблю” (на вершы Маякоўскага).

Аўдыёзапіс выпуску:

http://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2021-08-17_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства