Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-08-10T17:44:03+0300 2021-08-18T15:28:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут.

Анонс праграмы на 10 жніўня:

Па-за межамі: Гісторыі дзясятка беларусаў, якім прыйшлося з’ехаць за мяжу праз рэпрэсіі, што распачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Хтосьці ўцякаў ад крымінальнага пераследу, хтосьці — з-за пагроз адабрання дзяцей, а хтосьці вырашыў выехаць пасля некалькіх адміністратывак.

Час выбараў: Год таму, 9 жніўня 2020 года, па падліках ЦВК перамог Лукашэнка. Але людзі не паверылі пратаколам, вывешаным участковымі камісіямі. Многія спрабавалі трапіць у іх склад яшчэ на этапе фармавання. Жыхарка аднаго з райцэнтраў успамінае, як гэта адбывалася:

“Прыйшоў мужчына, рабочы, ён таксама хацеў высунуцца ў склад участковай выбарчай камісіі, і сказаў камісіі: “Вось ужо апошнія 20 гадоў я жыву ў гэтым горадзе, і кожны раз, калі я прыходжу на выбары — і атрымліваецца, што за мяне ўжо прагаласавалі. Дык калі камісіі працуюць так дрэнна — можа я змагу чымсьці дапамагчы?” Але яго ў склад камісіі не ўключылі”.

Пра тое, як працавалі камісіі ў 2000-х, распавядзе яшчэ адзін назіральнік: у тыя часы бюлетэні яшчэ ўкідваліся.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта Irdorath, удзельнікі якога былі затрыманы на мінулым тыдні.

Аўдыё-запіс выпуску:

http://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2021-08-10_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства