Лідара АГП Казлова асудзілі да трох месяцаў арышту за разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады

2021 2021-08-06T10:07:57+0300 2021-08-06T10:27:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kazlou_mikalaj_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Казлоў. Фота: svaboda.org

Мікалай Казлоў. Фота: svaboda.org

У судзе Ленінскага раёна Мінска 6 жніўня да трох месяцаў арышту асудзілі cтаршыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Мікалая Казлова. Яго прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэкса за разгалошванне дадзеных па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады, але канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Раней Казлоў некалькі разоў адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні пасля допытаў у СК па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады. За гэта яго ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Суддзя Таццяна Шоцік прызначыла палітыку максімальна строгае пакаранне па крымінальным артыкуле. Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Вадзім Лалуа.

"Нічога сакрэтнага я не выдаў". Суд над лідарам АГП Казловым за разгалошванне дадзеных следства зрабілі закрытым

У судзе Ленінскага раёна Мінска 3 жніўня пачаўся суд над cтаршынёй Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), сябрам асноўнага складу Каардынацыйнай рады Мікалаем Казловым.

Судовае следства заняла тры дні. У першы дзень суда Мікалай Казлоў заяўляў адвод суддзі Таццяне Шоцік, які яна не задаволіла. На судзе так і не агучылі, у чым канкрэтна абвінавачваюць Мікалая Казлова, бо да агучвання абвінавачвання пракурор заявіў хадайніцтва аб правядзенні судовага следства ў закрытым рэжыме.Палітык катэгарычна выказаўся супраць гэтага:

"Я лічу, што гэта справа палітычна матываваная, сфабрыкаваная і ставіць сваёй мэтай проста пакараць мяне за маю палітычную дзейнасць. Гэта ганебная справа і для следчага, які будаваў яе, і для пракурора, які знаёміўся з гэтай справай, якая тым не менш знаходзіцца ў судзе. Нічога сакрэтнага мы не разглядаем. Неабходнасці ў закрытым судовым паседжанні абсалютна няма".

Адвакатка падтрымала свайго падабароннага і заявіла, што судовае следства павінна быць празрыстым і адкрытым.

Тым не менш, суддзя Таццяна Шоцік прыняла рашэнне закрыць разгляд крымінальнай справы супраць палітыка Мікалая Казлова, абгрунтоўваючы гэта тым, што “ў матэрыялах крымінальнай справы ўтрымліваюцца дадзеныя папярэдняга следства, якія не падлягаюць разгалошванню”. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства