Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-07-27T17:54:56+0300 2021-07-30T19:23:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэнэт тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 27 ліпеня:

Падзея: Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў нямецкую прэмію імя Марыён Дзёнхаф. А разам з тым з 14 ліпеня за кратамі застаюцца старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч. Пра ўсё гэта размаўляем з праваабонцай “Вясны” Наталляй Сацункевіч.

Каментар: Зачыстка грамадзянскай супольнасці працягваецца. Як адбываюцца ліквідацыі арганізацый, якая роля ў гэтым сілавікоў і як гэта потым адаб’ецца на людзях? Сітуацыю каментуе праваабаронца арганізацыі “Human constanta” (якая таксама ў працэсе ліквідацыі) Наста Лойка.

Асоба: аршанскі праваабаронца і журналіст Ігар Казмерчак, якога двойчы ў ліпені затрымлівалі па крымінальнай справе,  распавядае пра свае 72 гадзіны ў ІЧУ і пра тое, як да “палітычных” ставяцца яго работнікі. А таксама — чаму, на думку Казмерчака, міліцыянты падобны да міньёнаў?

У музычных паўзах – кампазіцы ў выкананні “IQ48”.

Аўдыё-запіс выпуску:

http://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2021-07-27_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства