Палітзняволеная праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова страціла прытомнасць падчас прагулкі

2021 2021-07-26T21:24:03+0300 2021-07-26T22:02:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marfa_7889.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома «Вясне», учора, 25 ліпеня Марфа Рабкова ў СІЗА-1 страціла прытомнасць. Гэта здарыласы падчас прагулкі. Яе артэрыяльны ціск склаў 80/60 (мм. рт. сл). Яго вымераў лекар СІЗА-1, а таксама зрабіў Марфе кардыяграму. «Вясне» не вядома, ці даваліся Марфе пры гэтым якія-небудзь лекі. Цяпер яна знаходзіцца на пасцельным рэжыме ў сваёй камеры і адчувае моцную слабасць.

Каардынатарка Валанцёрскай службы
Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Фота Spring96.org

*Згодна з сучаснай градацыяй паказчыкаў артэрыяльнага ціску па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), а таксама па рэкамендацыі Амерыканскай медыцынскай школы, калі паказчык верхняга (сісталічнага) ціску з'яўляецца менш за 100, то такая катэгорыя артэрыяльнага ціску з'яўляецца гіпатаніяй (паніжаным АД).

«Вясне» таксама вядома, што цягам двух месяцаў Марфа Рабкова мае патрэбу ў стаматолагу. Марфа пісала заяву пра гэта, але Следчы камітэт (а менавіта ён прымае такое рашэнне) ёй у гэтым адмовіў.

Раней Марфа Рабкова таксама губляла прытомнасць з-за недахопу паветра і духаты, звязанай з анамальнай для Беларусі тэмпературай —гэта было прыкладна 27-28 чэрвеня. Аказаная медыцынская дапамога выглядала наступным чынам: прыйшоў лекар і даў таблетку цытрамону.


Марфа Аляксандраўна Рабкова – каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны", праваабаронца.

Была затрыманая вечарам 17 верасня 2020 года і дастаўленая ў ГУБАЗіК. З 19 верасня знаходзіцца ў СІЗА-1. З гэтага часу ёй пастаянна падаўжалі тэрмін утрымання пад вартай, апошні раз — да 17 верасня 2021 года. Марфу абвінавачваюць у трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, па якіх ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Праваабарончая супольнасць прызнала Марфу Рабкову палітычнай зняволенай.

Заклікаем падтрымаць нашу калегу Марфу лістамі салідарнасці!

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030

Марыі Аляксандраўне Рабковай


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства