Яшчэ аднаго жыхара Жлобіна асудзілі за падзеі 9 жніўня

2021 2021-07-21T15:00:00+0300 2021-08-04T15:31:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhlobin_protesty_zaderzhaniya_2_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа

Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа

У судзе Жлобінскага раёна 19-20 ліпеня разглядзелі крымінальную справу 21-гадовага Мікіты Кругліка. Хлопца вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, у ноч з 9 на 10 жніўня ў Жлобіне (ч. 1 арт. 342 КК).

Справу вёў суддзя Ігар Змушко, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляў Сямён Фядорчанка.

Паводле абвінавачвання, Мікіта Круглік быў дасведчаны пра правядзенне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Жлобіне пасля выбараў прэзідэнта, каля 22 гадзін 9 жніўня прыйшоў у цэнтральную частку города, з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэста супраць хода і вынікаў выбараў, а таксама вядзення дэкструктыўнай дзейнасці, накінавай на абвастрэння напружанасці ў грамадстве, прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак і спалучаных з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады. Пры гэтым, абвінавачаны сумесна з іншымі актыўнымі ўдзельнікамі мітынгу наўмысна перашкаджаў руху транспарта і працы прадпрыемстваў: пратэстоўцы знаходзіліся на праезнай частцы дарогі, стаялі у счэпцы, гучна пляскалі ў далоні, выкрыквалі лозунгі, свісцелі, не выконвалі патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі. У выніку такіх дзеянняў некалькі аўтобусаў былі вымушаныя змяніць маршрут свайго руху, таксама вымушана спыніў працу магазін “Мір прадуктаў”.

Мікіта Круглік прызнаў сваю віну і патлумачыў, што “быў там, апынуўся не ў той час і не ў тым месцы”.

Ён патлумачыў, што ў той дзень схадзіў прагаласаваць, не працаваў інтэрнэт, хлопец не ведаў пра заклікі для збору людзей, а проста вырашыў сустрэцца з сябрам і пагуляць. Ужо каля кінатэатра “Радзіма” ён пабачыў шмат людзей і супрацоўнікаў міліцыі, якія заклікалі людзей разыйсціся. Хлопец сустрэў некалькіх сваіх знаёмых, падышоў з імі паразмаўляць. Дарога была ўжо перакрытая супрацоўнікамі міліцыі, магазін, куды Мікіта накіраваўся з сябрамі, каб набыць вады, ужо быў закрыты.

З натоўпу гучалі выкрыкі “Сыходзь” і “Кідай шчыты”, людзі пляскалі ў далоні. Сам абвінавачаны таксама некалькі разоў пляскаў у далоні пад уздзеяненнем іншых людзей. Сябр, з якім Мікіта збіраўся сустрэўся, таксама прысутнічаў там.

На месцы падзей абвінавачаны прабыў толькі 21 хвіліну, пасля чаго сышоў, пагуляў з сябрам па горадзе і пайшоў дадому.

Чацвёра сведкаў – супрацоўнікі аўтобуснага парку – у судзе патлумачылі, што дарогі былі перакрытыя фурамі па загаду ДАІ, рух аўтобусаў змяніўся, але гэта не перашкаджала выконваць працу, пасажыры не скардізілся, урону аўтапарку нанесена не было і ён не мае матэрыяльных прэтэнзіяў.

Падчас спрэчак бакоў Сямён Фядорчанка прасіў суд прызнаць Мікіту Кругліка вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 342 і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.

Суддзя пагадзіўся з прапановай пракурора і асудзіў абвінавачанага на два з паловай гады “хатняй хіміі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства