Мішэль Бачалет пра затрыманні праваабаронцаў і актывістаў: "Такія рэпрэсіі зусім недапушчальныя"

2021 2021-07-15T18:49:31+0300 2021-07-15T18:59:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bachelet_mishel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мішэль Бачалет. Фота з сацсетак

Мішэль Бачалет. Фота з сацсетак

Жэнева, 15 ліпеня 2021 г.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачалет пракаментавала сітуацыю, якая склалася апошнія дні ў Беларусі.

"Я глыбока занепакоеная апошнімі падзеямі ў Беларусі, дзе ў сераду сілавікі правялі дзясяткі рэйдаў у офісах і дамах праваабаронцаў і журналістаў, і, як паведамляецца, шэраг людзей былі затрыманыя.

Такія рэпрэсіі зусім недапушчальныя.

Падзеі, якія адбыліся ў сераду, яшчэ раз падкрэсліваюць абуральнае ігнараванне беларускімі ўладамі сваіх абавязацельстваў па міжнародным праве ў галіне правоў чалавека.

Я неаднаразова папярэджвала пра пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі і яшчэ раз заклікаю ўрад спыніць сваю палітыку запалохвання і пераследу грамадзянскай супольнасці і работнікаў СМІ. Тыя, хто ўсё яшчэ знаходзіцца ў зняволенні, павінны быць неадкладна вызваленыя", - падрэсліла Мішэль Бачэлет. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства