Тры гады калоніі — за "тры ўдары нагой" міліцыянту падчас аднаго з маршаў

2021 2021-07-09T17:10:36+0300 2021-07-09T17:10:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/larchuk_123.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Ларчык. Фота: "Гомельская Вясна"

Павел Ларчык. Фота: "Гомельская Вясна"

У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля вынесены прысуд 24-гадоваму Паўлу Ларчыку. Яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пракурорка Кружнова прасіла пазбавіць яго волі на тры з паловай гады. 

Яго прызналі вінаватым паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса. Справу разгледзела суддзя Алеся Осіпава

Паўла абвінавацілі гвалце над міліцыянтам — інспектарам Чыгуначнага АУСу Паўлам Шапавалавым на Маршы пратэсту 20 верасня 2020 года. Згодна з абвінавачаннем, калі Шапавалаў затрымліваў Ларчыка, хлопец "нанёс тры ўдары нагой Шапавалаву — у апошняга былі крывападцёкі".

Гамельчука пачалі судзіць за "тры ўдары нагой" міліцыянту падчас аднаго з маршаў

Паўла вінавацяць у гвалце над міліцыянтам — інспектарам Чыгуначнага АУСу Паўлам Шапавалавым на Маршы пратэсту 20 верасня 2020 года.

На сённяшнім пасяджэнні Павел Ларчык звярнуўся да суда з апошнім словам, перадаюць "Сильные Новости":

— У першую чаргу, я хачу папрасіць прабачэння ў супрацоўніка міліцыі, які пацярпеў ад маіх дзеянняў, — сказаў Павел. — Я шчыра раскайваюся ў тым, што адбылося. Я ўпершыню ў жыцці апынуўся пад следствам і паўстаў перад судом. За той час, які я правёў у СІЗА, я многае пераасэнсаваў.

Павел Ларчык папрасіў суд абраць для яго меру пакарання, не звязаную з пазбаўленнем волі:

— Вельмі вас прашу не разлучаць мяне з маімі роднымі. Я хачу жыць з сям'ёй і для сям'і. Хачу дапамагаць сваім пажылым бацькам: бацьку і маці — пенсіянерцы. Хачу стварыць уласную сям'ю з каханай дзяўчынай, якая мяне вельмі чакае.

Павел Ларчык запэўніў суд, што больш ніколі не будзе цікавіцца палітыкай, а прысвеціць сваё жыццё любімай справе — музыцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства