Праваабаронца Марфа Рабкова ў камеры страціла прытомнасць

2021 2021-07-06T11:38:37+0300 2021-08-19T14:35:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marfa_637.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

«Вясне» стала вядома, што палітзняволеная праваабаронца Марфа Рабкова страціла прытомнасць у камеры. Гэта здарылася з-за недахопу паветра і духаты, падчас нядаўняй анамальнай спякоты для Беларусі прыкладна 27-28 чэрвеня. У камеры Марфы 12 чалавек. Аказаная медыцынская дапамога выглядала наступным чынам: прыйшоў лекар і даў таблетку цытрамону.

Марфа Рабкова. Фото: spring96.org
Марфа Рабкова

Таксама адвакатка Наталля Мацкевіч распавяла ў сваім twitter распавяла, што 5 ліпеня наведвала Марфу:

«Яна стала тонкай, празрыстай, але трымаецца цвёрда. Сказала, што прачытала: "Не людзі выбіраюць часы, у якіх жыць, а часы выбіраюць людзей". І кажа: "Калі час выбраў нас, мы павінны справіцца"».


Марфа Аляксандраўна Рабкова – каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны", праваабаронца.

Была затрыманая вечарам 17 верасня 2020 года і дастаўленая ў ГУБАЗіК. З 19 верасня знаходзіцца ў СІЗА-1. З гэтага часу ёй пастаянна падаўжалі тэрмін утрымання пад вартай, апошні раз — да 17 верасня 2021 года. Марфу абвінавачваюць у трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, па якіх ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Заклікаем падтрымаць нашу калегу Марфу лістамі салідарнасці!

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030

Марыі Аляксандраўне Рабковай

Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай

Выпуск ад 25 снежня 2020 года - што вядома пра Марфу і як выглядае яе голас?

Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай – у падкасце “Вясна прыйдзе”

Праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова ўжо сем месяцаў знаходзіцца ў СІЗА-1. Звестак пра яе мала – з-за інфармацыйнай блакады. Але праваабаронца Таццяна-Гацура Яворская тыдзень правяла з Марфай у адной камеры! Гэта стала скарбніцай інфармацыі пра Марфу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства