viasna on patreon

Дзесяці палітвязням пракурор запрасіў ад пяці да дзевяці гадоў калоніі

2021 2021-07-05T15:07:47+0300 2021-07-07T16:23:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sprava_11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пятага ліпеня 2021 года старшы памочнік пракурора Ленінскага раёна Аляксандр Рамановіч запрасіў для дзесяці палітвязняў, якіх абвінавачваюць па арт. 293218295 Крымінальнага кодэкса, пазбаўленне волі, тэрмінамі ад пяці да дзевяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Астапенка.

Некалькі палітвязняў заявілі аб катаваннях падчас затрымання або напісання «чыстасардэчных прызнанняў».

Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ва ўдзеле ў телеграм-чаце «радыкальнага напрамку». У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў — у прыватнасці, «ОГСБ» (Отряд гражданской самообороны), «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі».

Амаль месяц разглядаецца справа дзесяці палітвязняў: некаторыя з іх заяўляюць пра катаванні

«Вясна» распавядае, што вядома пра гэтую справу.

Пракурор запрасіў для ўсіх абвінавачаных пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а менавіта.

Пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму:

(паводле ч.1 арт. 13 Крымінальнага кодэкса і ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса)

Восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму:

(шляхам частковага складання пакаранняў: паводле ч.1 арт. 13 Крымінальнага кодэкса і ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса пракурор папрасіў прызначыць ім пяць гадоў, паводле ч.1 арт. 13 і ч.3 арт.218 — сем гадоў)

Дзевяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму:

(шляхам частковага складання пакаранняў: паводле ч.1 арт. 13 Крымінальнага кодэкса і ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса пракурор папрасіў прызначыць яму пяць гадоў, паводле ч.1 арт. 13 і ч.3 арт.218 — сем гадоў, паводле ч.2 арт. 295 — пяць гадоў без штрафа):


Пракурор папрасіў прызнаць абцяжарваючымі абставінамі здзяйсненне злачынства групай асобаў па папярэдняй змове.

Таксама ён адзначыў, што не ўсе абставіны знайшлі пацвярджэнне.

Так, паводле словаў дзяржабвінавачання, дачыненне Касакоўскага, Ластоўскага, Жэбуртовіча ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.13, ч.3 арт. 218 не знайшло пацвярджэння. Такім чынам, дзяржабвінавачанне адмовілася ад патрымання абвінавачання траім палітвязням паводле названых артыкулаў, праз недаказанасць.

Таксама палітвязню Юрыю Бялько за недаказанасцю выключылі з аб'ёму абвінавачвання ч. 2 арт. 295 некалькі прыкмет злачынства: незаконны выраб, нашэнне і перавозку агнястрэльнай зброі, выраб, нашэнне і перавозку боепрыпасаў і складовых частак агнястрэльнай зброі.

Увогуле з абвінавачвання выключана ўказанне па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 частка па падрыхтоўцы ва ўдзеле ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца пашкоджаннямі маёмасці, паколькі дыспазіцыя ч. 2 арт 293 не прадугледжвае такую прыкмету злачынства як "пашкоджанне маёмасці".

Абвінавачанне таксама папрасіла замяніць указанне пра здзяйсненне злачынства групай асоб па папярэдняй змове са Слашчовым на іншую асобу: ягоная справа вылучаная ў асобную вытворчасць. Таксама не маецца доказанў прызнання Слашчова вінаватым па гэтай крымінальнай справе.

Такім чынам, паводле абвінавачання, дзеянні Прапольскага, Міцука, Нядбайлы, Стэфановіча, Рэзніка, Плоніса, Юрчыка, Касакоўскага, Жэбуртовіча, Ластоўскага і Бялько падлягаюць кваліфікацыі як “падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках, якая суправаджаецца гвалтам над асобай, пагромами, падпаламі, знішчэннем маёмасці альбо ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады”.

Дзеянні Прапольскага, Міцука, Нядбайлы, Стэфановіча, Рэзніка, Плоніса, Юрчыка, Бялько падлягаюць кваліфікацыі як “падрыхтоўка да здзяйснення агульнанебяспечным спосабам наўмыснага знішчэння маёмасці ў асабліва буйным памеры”.

Дзеянні Бялько таксама павінны кваліфікавацца як “незаконная падрыхтоўка, захоўванне агнястрэльнай зброі, акрамя паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі, незаконнае набыццё, захоўванне боепрыпасаў, акрамя боепрыпасаў да паляўнічай гладкаствольнай зброі, а таксама незаконнае набыццё складовых частак агнястрэльнай зброі, акрамя складовых частак паляўнічай гладкаствольнай зброі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства