viasna on patreon

На 2 гады "хатняй хіміі" асудзілі мінчанку за высяленне з кватэры "палітычнай" памочніцы пракуроркі

2021 2021-06-30T10:31:05+0300 2021-06-30T10:38:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kas_janchyk_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Заводскім судзе Мінску 30 чэрвеня вынеслі прысуд 33-гадовай Вольгай Сінялёвай, якая адмовілася здаваць кватэру памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліне Касьянчык. Мінчанку прызналі вінаватай па арт. 190 Крымінальнага кодэкса — парушэнне раўнапраўя грамадзян. Суддзя Анжэла Касцюкевіч асудзіла Вольгу да 2 гадоў "хатняй хіміі". Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Кунцэвіч. Суд праходзіў у закрытым рэжыме "у сувязі з неабходнасцю абараніць асабістыя дадзеныя Касьянчык і дадзеныя яе сям'і ад разгалошвання".

Суд пачаўся 18 чэрвеня, але, па сутнасці, так і не адбыўся. На судзе высвятлілася, што адваката Вольгі Сінялёвай Андрэя Мачалава пазбавілі ліцэнзіі. Пра гэта ён даведаўся ў залі суду.

Абвінавачаная Вольга Сінялёва, якая мае двух дзяцей, адно з іх грудное, знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе. Як раней паведаміла генпракуратура, дамова найму жылога памяшкання была падпісана летась 21 ліпеня на два гады. Пацярпелая памочніца пракурора «выконвала своечасова і ў поўным аб’ёме» свае абавязацельствы паводле дамовы. Але арэндадаўца, паводле пракуратуры, «паддалася інфармацыйнаму ўздзеянню Telegram-каналаў і іншых інтэрнэт-рэсурсаў» і запатрабавала ад Аліны Касьянчык вызваліць жылое памяшканне.

Па інфармацыі праваабаронцаў, канфлікту ва ўладальніцы кватэры і кватэранаймальніцы не было. Пацярпелая Касьянчык сама напісала заяву на скасаванне дамовы арэнды праз месяц, а праз два тыдні напісала заяву ў міліцыю, тыя адмовілі, бо не было падставаў для ўзбуджэння крымінальнай справы. Яна пайшла ў СК, тыя доўга выклікалі Вольгу з грудным дзіцем на допыты, і распачалі крымінальную справу па арт. 190 КК.

У Мінску судзяць дзяўчыну, якая высяліла з кватэры "палітычную" памочніцу пракуроркі. Але суд закрылі

У Заводскім судзе Мінску пачаўся працэс над 33-гадовай Вольгай Сінялёвай, якая адмовілася здаваць кватэру памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліне Касьянчык.

Хто такая Аліна Касьянчык?

Памочніца пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліна Касьянчык падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачванне ў многіх "палітычных" справах, удзельнічала ў працэсах па крымінальных справах супраць пратэстоўцаў. Яна была дзяржабвінаваўцам у справе журналістак «Белсата» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, якіх за стрым з «Плошчы пераменаў» асудзілі на два гады калоніі. Таксама Касьянчык прадстаўляла абвінавачванне ў справе аб надпісах «Не забудзем» каля месца гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства