Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-06-29T14:33:55+0300 2021-07-06T18:31:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэнэт тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 29 чэрвеня:

Хроніка: Праваабаронца “Вясны” Марфа Рабкова застаецца ў СІЗА агулам на год, а Леанід Судаленка вывучае 77 тамоў сваёй крымінальнай справы. Міжнародный дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў —  і катавальныя ўмовы ўтрымання ў Беларусі: Анатоль Бокун назваў ІЧУ “баракам узмоцненага рэжыму”,  а палітвязень Дзяніс Івашын зарабіў сардэчны прыступ. У беларускай калоніі адкрылі першую інтэрнэт-краму, а ў Польшчы Цэнтр дапамогі палякам з Беларусі.

Крымінальны пераслед: Дзень, праведзены ў СІЗА, роўны паўтары дням калоніі — такія новаўвядзенні ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс нібы паляпшаюць жыццё асужаных. Ці тут ўсё не так проста? Нязгодныя з прысудам па палітычна-матываваных крымінальных справах абскарджваюць яго ў абласных судах, але іх не задавальняюць, а асуджанага на паседжанне не прывозяць — так было і з Аляксандрам Арановічам (кіроўцам Ціханоўскага) на мінулым тыдні. Пра ўсё гэта — у размове з прадстаўніком Беларускага Хельсінкскага камітэту Раманам Юргелем.

Па-за межамі: Даведаемся пра гісторыю і сучаснасць Дома правоў чалавека ва Украіне разам з украінскім праваабаронцам Сяргеем Буравым. Чым жыве Дом і як дапамагае рэпрэсаваным беларусам?

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні салігорскага гурта ХараЧакра.

Запіс выпуску слухайце тут:

http://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2021-06-29_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства