viasna on patreon

Палітвязень Андрэй Шарэнда не з'явіўся на свой суд Дапоўнена

2021 2021-06-28T11:36:53+0300 2021-06-28T12:53:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sharenda_belsat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Шарэнда. Фота "Белсат"

Андрэй Шарэнда. Фота "Белсат"

У судзе Маскоўскага раёна горада Берасця 28 чэрвеня павінен быў пачацца працэс над грамадскім актывістам і палітвязнем Андрэем Шарэндам. Яго абвінавачваюць адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу - арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 368 (абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Ад 31 траўня ён быў змешчаны пад хатні арышт.

Спачатку на Андрэя Шарэнду завялі крымінальную справу паводле арт. 361. Падчас ператрусу ў Андрэя канфіскавалі ўсю тэхніку. 29 красавіка стала вядома, што на Андрэя завялі яшчэ адну крымінальную справу аб абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 КК РБ). Справа за абразу прэзідэнта была ўзбуджана пасля інтэрв'ю Андрэя ад 29 сакавіка 2021 года, у якім, паводле паведамлення пракуратуры, ад яго імя ўтрымліваюцца заклікі да пратэстаў, а таксама фармулёўкі і выразы, якія публічна абражаюць прэзідэнта. 31 траўня Андрэя зноў затрымалі і павезлі на допыт. Пасля допыта Андрэя Шарэнду змясцілі пад хатні арышт. 

Як паведамляе тэлеграм- канал Вясна/Брэст, абвінавачаны Андрэй Шарэнда не з'явіўся на свой суд.

Суддзя Вера Філонік выдалілася ў дарадчы пакой, прымаць рашэнне аб змене меры стрымання. Шарэнда быў пад хатнім арыштам.

Суд пастанавіў Андрэя Шарэнду абвясціць у вышук.

Ягонай жонцы Паліне нядаўна прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму. У пары двое непаўналетніх дзяцей.

Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі

Суддзя Брэган прызначыў жанчыне пакаранне, якое запрасіў пракурор Купрэньчык: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама суддзя пастанавіў задаволіць тры пазовы (на суму дзве тысячы рублёў, адну тысячу рублёў і паўтары тысячы рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства