Палітвязня Івана Багдзевіча асудзілі да двух гадоў калоніі

2021 2021-06-23T16:08:28+0300 2021-06-23T16:08:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bagdzevich_sud_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Першамайскага раёна Мінска вынес прысуд палітвязню Івану Багдзевічу. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі акугльнага рэжыму: менавіта такое пакаранне запрасіла памочніца пракурора Іна Зубко.

Справу разгдедзеў суддзя Сяргей. Абаронцай выступіў Агееў.

Івана Багдзевіча прызналі вінаватым у тым, што 12-13, 13-14, 14-15, 16, 23 жніўня, знаходзячыся ў розных кропках Мінска, ён "публічна выкрыкваў лозунгі і рабіў гучныя воплескі рукамі, тым самым здзяйсняў дзеянні, накіраваныя на працяглае парушэнне спакою грамадзян". Яны былі спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады. Сваімі дзеяннямі ён "абмежаваў права добрапрыстойных грамадзян на спакой, працу і іншае".

Іван Багдзевіч пагадзіўся даць паказанні ў адвольнай форме, надалей адмовіўся сведчыць паводле 27 артыкула Канстытуцыі РБ. Ён цалкам не прызнаў віну. Адзначыў, што не з'яўляецца ні адміністратарам, ні актыўным удзельнікам чатаў, у якіх чытаў навіны. Іван распавёў, што знаходзіцца ў пошукавым выратавальным атрадзе "Ангел": ягоная дзейнасць не мае палітычнай накіраванасці. 

У апошнім слове палітвязень папрасіў прабачэння ў маці і жонкі, сказаўшы, што павёў сябе безадказна і што вінаваты толькі ў тым, што ў тэлефонных размовах перабольшваў свае дзеянні. Ён упэўнены, што на самой справе не здзяйсняў супрацьпраўных дзеянняў, ніякіх грошай яму не плацілі. Іван прызнаў, што яму сорамна за хлусню, ён заслугоўвае маральнай вымовы, але вінаватым у прад'яўленым сябе не прызнае. Палітвязень сказаў, што хоча, каб яго дзеці выраслі сумленнымі і годнымі людзьмі, і ў канцы яшчэ раз папрасіў прабачэння ў родных і блізкіх.

Іван Багдзевіч да затрымання займаўся рамонтам аўтамабіляў. Мае трох маленькіх дзяцей. Актыўна ўдзельнічаў у пошуках зніклых людзей з ПВА "Анёл". Захапляецца рыбалкай.

Быў затрыманы 19 кастрычніка дома ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Затрымліваць Івана прыехаў бус са ўзброенымі АМАПаўцамі. 

У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Іванам Багдзевічам

Суд Першамайскага раёна Мінска пачаў разглядаць справу палітвязня Івана Багдзевіча.

Дзяржабвінавачанне запрасіла два гады калоніі для палітвязня Івана Багдзевіча

Ён цалкам не прызнае віну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства