viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-06-22T17:24:19+0300 2021-12-22T16:15:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэнэт тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 22 чэрвеня:

Крымінальны пераслед: Звернем увагу на некалькі судоў і прысудаў па дыфамацыйных артыкулах, вынесеных цягам апошняга тыдня: вакаліста гурта God’s Tower Уладзіслава Наважылава асудзілі за слова “бораў” у адрас гомельскага чыноўніка Генадзя Салаўя, берасцейскаму палітвязню Дзмітрыю Абрамуку дадалі яшчэ “хіміі” за “абразу прэзідэнта” (але Лукашэнку прэзідэнтам той не лічыць), жлобінчаніну Мікалаю Лёгкаму далі прысуд за каментар пад скрыншотам з гвалтоўнымі дзеяннямі ганцавіцкага міліцыянта Ігара Вольніча, а ў справе жыхаркі Івацэвічаў Вольгі Кронды трэба разабрацца, які ж смайл яна паставіла: “какашку” ці “шакаладную цукерку”?

Каментар эксперта: У Беларусі больш за 500 палітвязняў. А як увогуле людзей прызнаюць палітвязнямі? Што дае гэты статус? Чаму некаторых прызнаюць палітвязнямі да суда, а некаторыя чакаюць гэтага статусу па паўгады, пакуль над імі не пройдзе суд? На пытанні адказвае гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч.

Асоба: Пазнаёмімся з досведам грамадскага дзяяча з Гомеля Валера Сляпухіна, які з’ехаў у Кіеў ад рэпрэсій. Што паслужыла прычынай і як ён прыняў такое рашэнне? У чым палягае самае складанае, калі ты ў эміграцыі? Які украінцы ставяцца да праблемаў беларусаў і з каго складаецца беларуская дыяспара  ва Украіне?

У музычных паўзах — творчасць гурта God’s Tower: уласныя песні і беларускамоўныя каверы на іх.

Запіс выпуску слухайце тут:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2021-06-22_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства